Microsoft Windows (Майкрасофт Віндаўз) — сямейства прапрыетарных аперацыйных сістэм карпарацыі «Майкрасофт», якія базуюцца на аснове графічнага інтэрфейсу карыстальніка. З’яўленне іх з’явілася вырашальным крокам у шырокім прасоўванні і развіцці перспектыўных спосабаў узаемадзеяння сістэм чалавек-машына і машына-машына, стварэнні дружалюбнага асяроддзя для ўзаемадзеяння як карыстальніка з камп’ютарнымі праграмамі, так і апаратных сродкаў усярэдзіне вылічальнага комплексу.
Станам на 2023 год пад кіраваннем аперацыйных сістэм сямейства Windows працуе каля 70 % настольных камп’ютараў. Аднак пры падліку разам з мабільнымі аперацыйнымі сістэмамі на такіх прыладах, як смартфоны і планшэтныя камп’ютары, доля Windows значна падае — па некаторых ацэнках да 14 %.
Аперацыйныя сістэмы Windows працуюць на платформах x86, x86-64, IA-64, ARM. Існавалі таксама версіі для DEC Alpha, MIPS, PowerPC і SPARChttp://ftp.lanet.lv/ftp/sun-info/sunflash/1993/Jul/55.11-Sun-Intergraph:-SPARC-and-Windows-NT.
Гісторыя выпускаў версій Microsoft Windows
Дата выйсця Назва Апошняя версія Дата спынення падтрымкіСловам «retail» пазначаецца дата заканчэння продажаў канчатковаму карыстальніку; абрэвіятурай «SBL» пазначана дата заканчэння выдачы System Builder ліцэнзіі; «ext» — канец тэрміна падаўжэння падтрымкі. Апошняя сумяшчальная версія Internet Explorer 20 лістапада 1985 Windows 1.0 1.04 (красавік 1987) 31 снежня 2001 1 лістапада 1987 Windows 2.0 2.11 (13 сакавіка 1989) 31 снежня 2001 22 мая 1990 Windows 3.0 3.00a (31 кастрычніка 1990) 31 снежня 2001 18 сакавіка 1992 Windows 3.1 3.1 31 снежня 2001http://support.microsoft.com/lifecycle/?p1=3078 5.0 кастрычнік 1992 Windows For Workgroups 3.1 3.11 (31 снежня 1993) 31 снежня 2001http://support.microsoft.com/lifecycle/?p1=3127 5.0 27 ліпеня 1993 Windows NT 3.1 3.10.528 SP3 (10 лістапада 1994) 31 снежня 2000 5.0 21 верасня 1994 Windows NT 3.5 3.50.807 SP3 (21 чэрвеня 1995) 31 снежня 2000 ? 30 мая 1995 Windows NT 3.51 3.51.1057 SP5 (19 верасня 1996) 31 снежня 2001 ? 24 жніўня 1995 Windows 95 4.00.950C (4.03.1214) (26 лістапада 1997) 31 снежня 2000 (retail); 31 снежня 2001 (SBL) 5.5 29 ліпеня 1996 Windows NT 4.0 4.00.1381 / SP6a SRP (26 ліпеня 2001) 20 чэрвеня 2002 (retail); 30 чэрвеня 2003 (SBL); 31 снежня 2004 (ext) 6.0 25 чэрвеня 1998 Windows 98 4.10.1998 (25 чэрвеня 1998) 30 чэрвеня 2002 (retail); 30 лістапада 2003 (SBL); 11 ліпеня 2006 (ext) 6.0 5 мая 1999 Windows 98 SE 4.10.2222A (5 мая 1999) 30 чэрвеня 2002 (retail); 31 сакавіка 2004 (SBL); 11 ліпеня 2006 (ext) 6.0 17 лютага 2000 Windows 2000 5.0.2195 / 5.0 SP4 Rollup 1 v2 (13 верасня 2005) 31 сакавіка 2004 (retail); 31 сакавіка 2005 (SBL); 13 ліпеня 2010 (ext) 6.0 14 верасня 2000 Windows Me 4.90.3000 (14 верасня 2000) 31 снежня 2004 (retail); 30 чэрвеня 2004 (SBL); 11 ліпеня 2006 (ext) 6.0 25 кастрычніка 2001 (RTM); 31 снежня 2001 (продажы) Windows XP 5.1.2600.5512 SP3 (20 мая 2009) 30 верасня 2004 (RTM); 10 кастрычніка 2006 (SP1/SP1a); 30 чэрвеня 2008 (retail); 31 студзеня 2009 (SBL); 14 красавіка 2009 (SP3); 8 красавіка 2012 (ext) 8IE8: System requirements 28 сакавіка 2003 Windows XP 64-bit Edition 5.2.3790 25 ліпеня 2006 8 24 красавіка 2003 Windows Server 2003 5.2.3790.3959 SP2 (13 сакавіка 2007) 13 ліпеня 2010 8 25 красавіка 2005 Windows XP Professional x64 Edition 5.2.3790.3959 SP2 13 сакавіка 2007 30 чэрвеня 2008 (retail); 31 студзеня 2009 (SBL) 8 8 ліпеня 2006 Windows Fundamentals for Legacy PCs 5.1.2600 RTM (8 ліпеня 2006) 8 ліпеня 2008(retail), 12 ліпеня 2010(Service Pack) 8 8 лістапада 2006 (RTM); 30 студзеня 2007 (продажы) Windows Vista 6.0.6001 / SP2 Build 6002 (25 мая 2009) 10 красавіка 2012(retail), 13 красавіка 2012(SP2), 2015(ext) 8 16 ліпеня 2007 Windows Home Server 5.2.1500 (16 ліпеня 2007) 8 студзеня 2013 (retail) 27 лютага 2008 Windows Server 2008 6.0.6002 / SP2 build 6002 (25 мая 2009) 9 ліпеня 2015 (retail); 10 ліпеня 2018 (ext); 12 ліпеня 2011 (SP2) 8 13 ліпеня 2009 (RTM); 22 кастрычніка 2009 (продажы) Windows 7 6.1.7600 (22 кастрычніка 2009) 13 студзеня 2015(retail), 14 студзеня 2020(ext) 8 13 ліпеня 2009 (RTM); 22 кастрычніка 2009 (продажы) Windows Server 2008 R2 (раней вядомая як Windows Server 7) 6.1.7600 (22 кастрычніка 2009) 9 ліпеня 2015(retail), 10 ліпеня 2018(ext) 9 26 кастрычніка 2012 Windows 8 build 9200 2017 10 17 кастрычніка 2013 Windows 8.1 8.1 (Update 2) 2019 11 29 ліпеня 2015 Windows 10 build 10240 29 ліпеня 2025 З’явіўся новы Microsoft Edge5 кастрычніка 2021Windows 1124H2 (10.0.26100.2033)
Версіі Microsoft Windows + Распаўсюджанасць розных MS Windows КрыніцаHitslinkAwioGoStats NetApplicationsNetApplications Дата студзень 2009 студзень 2009 красавік 2009 лістапад 2009 студзень 2010Усе версіі 88,26 %«Operating System Market Share». Hitslink. - 94,58 % 92,52 % 91,70 %Windows XP 63,76 % 71,73 % 72 % 69,05 % 66,15 %Windows Vista 22,48 % 13,72 % 21,42 % 18,55 % 17,47 %Windows 2000 0,69 % 2,08 % 0,52 % 1,15 % 00,57 %Windows 7 0,10 % - 0,26 % 4,00 % 7,57 %Windows 2003 - 0,69 % 0,39 % - -Windows 98 0,23 % 0,54 % - 0,09 % 0,08 %Windows ME 0,14 % 0,22 % - 0,04 % 0,05 %Windows NT 0,09 % - - 0,09 % 0,11 %Windows CE 0,05 % - - 0,04 % 0,06 %Windows 95 0,01 % - - - -
Звычайна ўсе версіі Windows дзеляць на некалькі «груп».
Графічныя інтэрфейсы і пашырэнні для DOS Гэтыя версіі Windows не былі паўнавартаснымі аперацыйнымі сістэмамі, а з’яўляліся надбудовамі да аперацыйнай сістэмы MS-DOS і з’яўляліся ў сутнасці шматфункцыянальным пашырэннем, дадаючы падтрымку новых рэжымаў працы працэсара, падтрымку шматзадачнасці, забяспечваючы стандартызацыю інтэрфейсаў апаратнага забеспячэння і аднастайнасць для карыстальніцкіх інтэрфейсаў праграм. Падавалі ўбудаваныя сродкі (GDI) для стварэння графічнага інтэрфейсу карыстача. Яны працавалі з працэсарамі пачынальна з Intel 8086. Windows 1.0 (1985) Windows 2.0 (1987) Windows 2.1 (Windows 386) (1987) — у сістэме з’явілася магчымасць запуску DOS-праграм у графічных вокнах, прычым кожнай праграме даваліся поўныя 640 Кб памяці. Поўная падтрымка працэсара 80286. З’явілася падтрымка працэсараў 80386. Windows 3.0 (1990) — палепшана падтрымка працэсараў 80386 і абароненага рэжыму. Windows 3.1 (1992) — сур’ёзна перапрацаваная Windows 3.0; ухілены UAE (Unrecoverable Application Errors — фатальныя памылкі прыкладных праграм), дададзены механізм OLE, друк у рэжыме WYSIWYG («што бачыце, то і атрымаеце»), шрыфты TrueType, зменены Правадыр (дыспетчар файлаў), дададзены мультымедыйныя функцыі. Windows для працоўных груп (Windows for Workgroups) 3.1/3.11 — першая версія АС сямейства з падтрымкай лакальных сетак. У WFWG 3.11 таксама выпрабоўваліся асобныя ўдасканаленні ядра, ужытыя пазней у Windows 95.
Сямейства Windows 9x Складаецца з Windows 95, Windows 98 і Windows Me.
Windows 95 была выпушчана ў 1995 годзе. Яе адметнымі асаблівасцямі з’яўляюцца новы карыстальніцкі інтэрфейс, падтрымка доўгіх імёнаў файлаў, аўтаматычнае вызначэнне і канфігурацыя перыферыйных прылад Plug and Play, і здольнасць выконваць 32-бітныя праграмы. Windows 95 выкарыстоўвае выцясняючую шматзадачнасць і выконвае кожную 32-бітную праграму ў сваёй адраснай прасторы.
Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства не з’яўляліся бяспечнымі шматкарыстальніцкімі сістэмамі як Windows NT, паколькі строгі падзел выканання праграм не быў рэалізаваны ў ядры. Праграмны інтэрфейс быў падмноствам Win32 API, але меў падтрымку юнікода ў вельмі абмежаваным аб’ёмеUnicode support in Windows 95 and Windows 98. Таксама ў ім не было належнага забеспячэння бяспекі.
У складзе Windows 95 прысутнічаў MS-DOS 7.0, аднак яго роля зводзілася да забеспячэння працэсу загрузкі і выкананню 16-бітных DOS праграм.
Сямейства Windows NT
Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства працавалі на працэсарах з архітэктурамі x86, x64, і Itanium. Раннія версіі (да 4.0 улучна) таксама падтрымлівалі некаторыя RISC-працэсары: Alpha, MIPS, і Power PC. Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства з’яўляліся цалкам 32-бітнымі аперацыйнымі сістэмамі, і не мелі патрэбы ў MS-DOS нават для загрузкі.
Толькі ў гэтым сямействе былі прадстаўлены аперацыйныя сістэмы для сервераў. Да версіі Windows 2000 уключна яны выпускаліся пад той жа назвай, што і аналагічная версія для працоўных станцый, але з даданнем суфікса, напрыклад «Windows NT 4.0 Server» і «Windows 2000 Datacenter Server». Пачынаючы з Windows Server 2003, серверныя аперацыйныя сістэмы называліся па-іншаму.
Windows NT 3.1 (1993) Windows NT 3.5 (1994) Windows NT 3.51 (1995) Windows NT 4.0 (1996) Windows 2000 (2000) — Windows NT 5.0 Windows XP (2001) — Windows NT 5.1 Windows XP 64-bit Edition (2006) — Windows NT 5.2 Windows Server 2003 (2003) — Windows NT 5.2 Windows Vista (2006) — Windows NT 6.0 Windows Home Server (2007) — Windows NT 5.2 Windows Server 2008 (2008) — Windows NT 6.0 Windows Small Business Server (2008) — Windows NT 6.0 Windows 7 — Windows NT 6.1 (2009) Windows Server 2008 R2 — Windows NT 6.1 (2009) Windows 8 (2012) Windows 8.1 (2013) Windows 10 (2015)
У аснову сямейства Windows NT пакладзены падзел адраснай прасторы паміж працэсамі. Кожны працэс мае магчымасць працаваць з вылучанай яму памяццю. Аднак ён не мае мае магчымасці запісу ў памяць іншых працэсаў, драйвераў і сістэмнага кода.
Сямейства Windows NT адносіцца да шматзадачных аперацыйных сістэм. Падзел працэсарнага часу паміж працэсамі адбываецца па прынцыпе «каруселі». Ядро аперацыйнай сістэмы вылучае квант часу (у Windows 2000 ён роўны прыкладна 20 мс) кожнаму з працэсаў па чарзе пры ўмове, што ўсе працэсы маюць аднолькавы прыярытэт. Працэс можа адмовіцца ад вылучанага яму кванта часу. У гэтым выпадку сістэма перахапляе яго кіраванне і перадае кіраванне іншаму працэсу. Пры перадачы кіравання іншаму працэсу сістэма захоўвае стан усіх рэгістраў працэсара ў адмысловай структуры ў аператыўнай памяці. Гэта структура завецца кантэкстам працэса. Захаванне кантэксту працэса досыць для наступнага аднаўлення яго працы.
Сямейства АС Windows Mobile для кішэнных камп’ютараў
Гэта сямейства аперацыйных сістэм рэальнага часу было адмыслова распрацавана для ўбудаваных сістэм. Падтрымліваюцца працэсары ARM, MIPS, SuperH і x86. У адрозненне ад астатніх аперацыйных сістэм Windows, аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства прадаюцца толькі ў складзе гатовых прылад, такіх як смартфоны, кішэнныя камп’ютары, GPS навігатары, MP3 прайгравальнікі, і іншыя.
У наш час пад тэрмінам «Windows CE» разумеюць толькі ядро аперацыйнай сістэмы. Напрыклад Windows Mobile 5.0 складаецца з ядра Windows CE 5.0, хоць у некаторых прыладах ядро Windows CE выкарыстоўваецца і без Windows Mobile.
Windows CE Windows Mobile
Сямейства ўбудаваных АС Windows Embedded Windows Embedded — гэта сямейства аперацыйных сістэм рэальнага часу, было адмыслова распрацавана для ўжывання ў розных убудаваных сістэмах. Ядро сістэмы агульнае з сямействам АС Windows CE і падтрымлівае працэсары ARM, MIPS, SuperH і x86. Windows Embedded уключае дадатковыя функцыі, сярод якіх фільтр абароны ад запісу (EWF і FBWF), загрузка з флэш-памяці, CD-ROM, сеткі, выкарыстанне ўласнай абалонкі сістэмы і т. п.
У адрозненне ад астатніх аперацыйных сістэм Windows, аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства прадаюцца толькі ў складзе гатовых прылад, такіх як: банкаматы, медыцынскія прыборы, навігацыйнае абсталяванне, «тонкія» кліенты, VoIP-тэрміналы, медиапроигрыватели, лічбавыя рамкі (альбомы), касавыя тэрміналы, аплатныя тэрміналы, робаты, гульнявыя аўтаматы, музычныя аўтаматы, і іншыя.
Выпускаліся наступныя варыянты АС Windows Embedded :
Windows Embedded CE Windows Embedded Standard Windows Embedded POSReady Windows Embedded Enterprise Windows Embedded NavReady Windows Embedded Server
Інтэграваныя праграмныя прадукты