thumb|250px|Паўночнагерманскія мовы на карце Паўночнай Еўропы

Паўно́чнагерма́нскія мовы, ці скандына́ўскія мовы — група моў у складзе германскае галіны індаеўрапейскае сям'і моў. Разам з заходнегерманскай і вымерлай усходнегерманскай групамі ўтварае галіну германскіх моў.

У краінах Скандынавіі тэрмін скандынаўскія мовы адносіцца, як правіла, да трох узаемназразумелых моў трох краін — Швецыі, Нарвегіі і Даніі, і ў такім сэнсе абазначае толькі падгрупу ў складзе паўночнагерманскіх моў. Абагульняючая назва скандынаўскія мовы з'явілася ў XVIII ст. у асяроддзі моўнага і культурнага руху скандынавістаў, які звяртаўся да агульнае спадчыны трох краін Скандынавіі.

Тэрмін паўночнагерманскія мовы выкарыстоўваецца ў сучаснай параўнальна-гістарычнай лінгвістыцы, у той час як тэрмін скандынаўскія мовы ўзнікае ў даследаваннях сучасных літаратурных моў і дыялектнага кантынуума Скандынавіі (пры гэтым у саміх скандынаўскіх краінах ужываецца тэрмін «нардычныя мовы»).

Мовы паўночнагерманскае групы распаўсюджаныя ў краінах Скандынавіі, у Ісландыі, на Фарэрскіх астравах і Грэнландыі. Значныя дыяспары існуюць таксама ў Фінляндыі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы ды Аўстраліі.

Некаторыя лінгвісты абмяркоўваюць магчымасць далучэння да скандынаўскіх моў англійскай мовы.

Гісторыя

Адасабленне ад усходне- і заходнегерманскіх Германская галіна моў традыцыйна падзяляецца на тры групы: усходнегерманскую, заходнегерманскую і паўночнагерманскую. Іх дакладныя суадносіны цяжка вызначыць ужо з перыяду пісьмовых фіксацый германскіх ідыёмаў рунічным пісьмом, узаемназразумеласць паміж імі магла захоўвацца падчас Вялікага перасялення народаў. Дыялекты з асаблівасцямі, уласцівымі будучым паўночнагерманскім мовам, аддзяліліся ад прагерманскае мовы ў канцы Дарымскага жалезнага веку.

Каля ІІІ ст. н.э. паўночнагерманская група набыла дастаткова адрозненняў ад іншых германскіх ідыёмаў. Пра ранняе развіццё паўночнагерманскай групы сведчаць помнікі рунічнай пісьменнасці.

Рысы, агульныя з заходнегерманскімі Мовы паўночнагерманскае групы характарызуюцца пэўнай колькасцю фаналагічных і марфалагічных інавацый, уласцівых таксама і заходнегерманскім.

Паніжэнне прагерманскага ē (/ɛː/, таксама запісвалася як ǣ) у ā: Прагерманскае *jēraN («год») > паўночна-/заходнегерманскае *jāraN > паўночнагерманскае *āra > ст.-сканд. ár, > зах.-герм. *jāra > ст.-верх.-ням. jār, ст.-анг. ġēar . Параўн. з гоцкім jēr; Павышэнне /ɔː/ у /oː/ (у канцы слоў — у /uː/). Першапачатковы галосны гук застаўся ў складзе назалізаванага *ōN /ɔ̃ː/ і перад /z/, аднак потым панізіўся ў /ɑː/; Прагерм. *gebō («падарунак», ) > паўн.-/зах.-герм. *gebu > паўн.-герм. *gjavu > (умлаўтызацыя) *gjǫvu > стар.-сканд. gjǫf, > зах.-герм. *gebu > ст.-анг. giefu. У гоцкай — галосная нізкага ўздыму: giba. Прагерм. *tungōN («язык», ) > позн. паўн.-/зах.-герм. *tungā > *tunga > ст.-сканд. tunga, ст.-верх.-ням. zunga, ст.-анг. tunge (пераход ненаціскнога a у e). Параўн. з гоцк. tuggō. Прагерм. *gebōz («падарунка», ) > позн. паўн.-/зах.-герм. *gebāz > паўн.-герм. *gjavaz > ст.-сканд. gjafar, > зах.-герм. *geba > ст.-верх.-ням. geba, ст.-анг. giefe (пераход ненаціскнога a у e). Параўн. з гоцк. gibōs; Развіццё т.зв. «і-умлаўта»; Ратацызм /z/ у /r/, як мяркуецца, на ранняй стадыі праз нейкі ратычны фрыкатыў. Гэтая змена, меркавана, адбылася спачатку ў заходнегерманскіх і з іх перайшла ў паўночнагерманскія, не дасягнуўшы ўсходнегерманскіх, якія на той момант ужо адасобіліся. Гэта пацвярджаецца гукам /ʀ/, засведчаным ва ўсходнестаражытнанарвежскай у тыя часы, калі ў заходнегерманскіх ён ужо зліўся з /r/; Развіццё ўказальных займеннікаў.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што пасля аддзялення ўсходнегерманскіх ідыёмаў ад астатніх германскіх, утвораныя ў выніку гэтага паўночназаходнегерманскія ідыёмы падзяліліся на чатыры асноўныя дыялекты: паўночнагерманскі і тры дадатковыя, умоўна вядомыя як заходнегерманскія, а іменна:

Паўночнаморскі германскі (інгвеонскі, продак англа-фрызскіх моў і ніжненямецкай мовы) Везэр-рэйнскі германскі (іствеонскі, продак ніжнефранконскіх моў) Эльба-германскі (ірмінонскі, продак верхненямецкіх моў)

Згодна з такім поглядам усе тыя рысы, якія з'яўляюцца агульнымі для заходнегерманскіх моў і пры гэтым не сустракаюцца ў паўночнагерманскіх, не паходзяць ад гіпатэтычнай «празаходнегерманскай мовы», а распаўсюдзіліся ў выніку моўных кантактаў, не дасягнуўшы паўночнагерманскіх.

Рысы, унікальныя для паўночнагерманскіх Некаторыя моўныя інавацыі паўночнагерманскіх моў не ўласцівыя ні заходнегерманскім, ні ўсходнегерманскім мовам, а іменна:

Узмацненне гемінатаў (падвоеных зычных) /jj/ ды /ww/ (вядомае як закон Гольцмана). Адбылося таксама і ва ўсходнегерманскіх мовах, але з іншым вынікам. Прагерм. *twajjôN («абодвух») > ст.-сканд. tveggja, гоцк. twaddjē, але > ст.-верх.-ням. zweiio; Аглушэнне выбухных у канцы слоў. Прагерм. *band («я/ён абавязаны») > *bant > зах.-ст.-сканд. batt, усх.-ст.-сканд. bant, але ст.-анг. band; Страта /h/ у сярэдзіне слоў і падаўжэнне папярэдняй галоснай і наступнай зычнай (калі прысутнічаюць). Прагерм. *nahtuN («ноч» [вінавальны склон]) > *nāttu > (умлаўтызаванае /u/) *nǭttu > ст.-сканд. nótt; Пераход > перад (але не перад ). Прагерм. *sairaz («хворы») > *sāraz > *sārz > ст.-сканд. sárr, але > *seira > ст.-верх.-ням. sēr. Перад першапачатковым прагерманскім : *gaizaz > *geizz > ст.-сканд. geirr; Агульная страта канцавога /n/ пасля страты кароткіх галосных у канцы слоў (якія працягвалі фіксавацца ў самых ранніх рунічных помніках). Прагерм. *bindanaN > *bindan > ст.-сканд. binda, але > ст.-анг. bindan. Уплыў гэтай страты і на націскныя склады: прагерм. *in > ст.-сканд. í; Пераход галоснага /e/ у дыфтонг /jɑ/, за выключэннем пазіцый перад w, j, l; Страта пачатковага /j/ і /w/ перад агубленымі галоснымі. Прагерм. *wulfaz > ранн. паўн.-герм. wulfaz > позн. ulfz > ст.-сканд. ulfr; Развіццё т.зв. u-умлаўта, які агубіў націскныя склады ў пазіцыях, калі ў наступным складзе ішлі гукі /u/ або /w/.

Сярэдневяковы перыяд Пасля перыядаў існавання праскандынаўскай і, потым, старажытнаскандынаўскай моў паўночнагерманскія мовы распаліся на тры падгрупы: усходнескандынаўскую, у якой аб'ядналіся дацкая і шведская, заходнескандынаўскую (нарвежская, фарэрская, ісландская мовы) і старажытнагутнійскую (складалася толькі са старажытнагутнійскай мовы/дыялекту). Каля ІХ ст. нарвежскія перасяленцы прынеслі ў Ісландыю і на Фарэрскія астравы заходнія дыялекты старажытнаскандынаўскае мовы, што заклала пачатак адпаведным мовам — ісландскай і фарэрскай. З сучасных скандынаўскіх моў пісьмовая ісландская з'яўляецца найбліжэйшай да тагачаснай старажытнай мовы. З маўлення вікінгаў, якія каля ІХ ст. пасяліліся на Аркнейскіх і Шэтландскіх астравах, развілася мова норн, якая, аднак, вымерла каля пачатку XVIII ст.

На думку некаторых лінгвістаў, у Сярэдневякоўі носьбіты розных скандынаўскіх моў у значнай ступені захоўвалі між сабою ўзаемназразумеласць, да ХІІІ ст. некаторыя носьбіты ў Швецыі і Ісландыі часта разумелі сваё маўленне як адзіную мову, называючы яе дацкай. У XVI ст. некаторая частка шведаў і датчан працягвала разумець сваё маўленне як адзіную мову, што, у прыватнасці, заяўлялася ў першым дацкім перакладзе Бібліі і ў працы шведскага пісьменніка Олафа Магнуса «Апісанне паўночных народаў». Тым не менш, у старажытнаскандынаўскай мове ўжо ў Сярэдневякоўі прысутнічалі дыялектныя адрозненні: мова падзялялася на заходні, усходні і гутнійскі дыялекты. Тагачасная старажытнаісландская і старажытнанарвежская мовы па сутнасці на той момант былі ідэнтычныя адна адной, утвараючы разам заходні дыялект старажытнаскандынаўскае мовы, які быў распаўсюджаны на Фарэрскіх астравах, у Ірландыі, Шатландыі, на востраве Мэн і ў нарвежскіх паселішчах Нармандыі. Усходні дыялект старажытнаскандынаўскай мовы быў ва ўжытку ў Даніі, Швецыі, Англіі, у дацкіх паселішчах у Нармандыі, а таксама ў паселішчах на тэрыторыі тагачаснай Кіеўскай Русі. Старажытнагутнійскі дыялект (не блытаць з сучасным готландскім дыялектам шведскай мовы) быў распаўсюджаны на востраве Готланд і некаторых усходніх паселішчах.

Тым не менш, да XVII ст. унутраная класіфікацыя паўночнагерманскіх моў засноўвалася на сінтаксічных крытэрыях, у выніку чаго ўнутраная класіфікацыя паўночнагерманскіх моў выглядала наступным чынам: кантынентальная (дацкая, нарвежская, шведская мовы) і астраўная (ісландская, фарэрская мовы) падгрупы. Гэты падзел засноўваўся таксама на крытэрыі ўзаемнай зразумеласці і развіўся пад рознымі палітычнымі ўплывамі, такімі як Унія Даніі і Нарвегіі 1536—1814 гадоў, у выніку чаго дацкая мова значна паўплывала на ўсходнія і цэнтральныя дыялекты нарвежскай мовы (гл. букмол).

Унутраная класіфікацыя У гістарычнай лінгвістыцы паўночнагерманскія мовы прынята падзяляць на дзве падгрупы: усходнюю (дацкая, шведская мовы) і заходнюю (нарвежская, фарэрская, ісландская мова) падгрупы, якія паходзяць ад усходняй і заходняй дыялектнай груп старажытнаскандынаўскае мовы адпаведна. На шведскую, нарвежскую і дацкую мовы (часам аб'ядноўваюцца як кантынентальныя) гістарычна прыкметна паўплывала заходнегерманская ніжненямецкая мова ў часы існавання Ганзейскага саюза.

Цяпер уплыў на мовы аказвае англійская мова. Так, даследаванні сучаснай паўночнагерманскай лексікі, праведзеныя ў 2005 годзе, паказалі павелічэнне долі англійскай лексікі за 30 гадоў у 2 разы і павелічэнне яе да 1,2 % ад усяго лексічнага складу моў. Ісландская мова мае найменшую сярод паўночнагерманскіх моў долю англійскіх запазычанняў нягледзячы на тое, што ў гэтай краіне адзначаецца найбольшае выкарыстанне англійскай мовы.

Сярод іншых спосабаў унутранай класіфікацыі паўночнагерманскіх моў вылучаецца крытэрый узаемнай зразумеласці, які проціпастаўляецца дрэвападобнай мадэлі, якая падзяляе паўночнагерманскія мовы на кантынентальныя і астраўныя (гл. вышэй). Так, з-за доўгага палітычнага саюза паміж Нарвегіяй і Даніяй, Нарвегія пераняла большую частку дацкай лексікі і граматыкі, у выніку чаго нарвежская мова да рэформы правапісу ў 1907 годзе была практычна ідэнтычная пісьмовай дацкай мове. З гэтае прычыны букмол і яго неафіцыйны, больш кансерватыўны варыянт рыксмол часам адносяцца да ўсходняй падгрупы, а нюношк — да заходняй. Тым не менш, у дацкай мове развілася глыбейшая розніца між пісьмовай і вуснай мовай, таму ступень адрозненняў паміж гутарковай нарвежскай і гутарковай дацкай большая чым паміж адпаведнымі пісьмовымі мовамі. У пісьмовым плане дацкая мова даволі блізкая да іншых скандынаўскіх моў, але мае ўласныя фанетычныя адрозненні: напрыклад, рэдукцыя і асіміляцыя зычных і галосных гукаў, а таксама прасадычная з'ява пад назвай stød (літ. «штуршок»), якія не паявіліся ў іншых мовах (хоць, аднак, у шведскай і нарвежскай існуюць розныя тоны, якія адпавядаюць з'яве stød). Нягледзячы на рад падобных фанетычных адрозненняў, скандынаўскія народы ў стане разумець іншыя гутарковыя скандынаўскія мовы. Некаторыя людзі (напрыклад, людзі пажылога ўзросту, якія могуць з'яўляцца носьбітамі дыялектаў) могуць мець некаторыя цяжкасці, але ў асноўным большасць людзей разумее літаратурныя мовы іншых скандынаўскіх краін (напрыклад, з радыё або тэлебачання).