Грануламетрычны склад, механічны склад — утрыманне ў мелказёме глебы механічных элементаў (фракцый) рознай буйнасці. Глебы класіфікуюцца па грануламетрычнаму складу ў залежнасці ад утрымання фізічнага пяску (часціцы болей за 0,01 мм) ці фізічнай гліны (часціцы менш за 0,01 мм). Па грануламетрычнаму складу глебы падзяляюць на: пясок рыхлы; пясок звязны; супесь; суглінак лёгкі; суглінак сярэдні; суглінак цяжкі; гліна лёгкая; гліна сярэдняя; гліна цяжкая.

Для дэталёвага падзелу глебаў па грануламетрычным складзе выкарыстоўваецца ўтрыманне пераважных фракцый: пяску (0,25-1 мм); буйнога пылу (0,01-0,25 мм); сярэдняга пылу (0,005-0,01 мм); тонкага пылу (0,001-0,005 мм); ілу (< 0,001 мм)

Катэгорыя:Глеба