Анатоль Будаеў (31 сакавіка 1969, Барысаў — 18 ліпеня 2013) — беларускі футбаліст, гуляў на пазіцыі абаронцы.

Клубная кар’ера Выхаванец барысаўскай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў мясцовай «Бярэзіне» (пазней «Фамальгаўт»). Пасля гуляў за жодзінскае «Тарпеда» і БАТЭ. З 1998 выступаў за салігорскі «Шахцёр». Стаў адным з лідараў салігорскай каманды. У 2004—2005 быў капітанам «Шахцёра», у якасці капітана прывёў клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2004 і чэмпіёнства 2005. Скончыў кар’еру іграка пасля сезона 2006

Пасля заканчэння кар’еры Пасля заканчэння кар’еры працаваў на рудніку «Беларуськалія», гуляў у міні-футбол за салігорскі «Гарняк». Памёр 18 ліпеня 2013Скончался бывший капитан солигорского «Шахтера» Анатолий Будаев.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2002, 2004, 2006 Уладальнік Кубка Беларусі: 2004 Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 2005 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2004, 2005

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Фамальгаўт Барысаў Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Беларусі