Джордж Говард Дарвін (; Даун, каля Лондана - , Кембрыдж) — англійскі астраном і матэматык, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1879), член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1907). Сын Ч. Дарвіна. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт , з 1883 прафесар там жа. Распрацаваў метады перадвылічэння марскіх прыліваў, заснаваныя на ўжыванні гарманічнага аналізу, і даследаваў уплыў прыліваў і прыліўнога трэння як касмаганічнага фактару, што адбіваецца ў працэсах эвалюцыі нябесных цел. Прапанаваў гіпотэзу ўтварэння падвойных зорак і ўжыў яе разам са сваёй тэорыяй прыліўнога трэння да сістэмы Зямля-Месяц.
Спасылкі
Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Чарлз Дарвін Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рыцары-камандоры ордэна Лазні Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук