Віктар Іванавіч Яро́нька ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Ганаровы грамадзянін Наваполацка.
Віктар Іванавіч Яронька нарадзіўся ў Полацку. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ФЗВ, працаваў слесарам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. на Бранскім, Беларускім, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Удзельнік вызвалення Польшчы, баёў за Берлін.
Наводчык гарматы 922-га стралковага палка (250-я стралковая дывізія, 3-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант В. Яронька асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі. 4 лістапада 1943 г. каля вёскі Шарсцін (Веткаўскі раён) падбіў 4 танкі праціўніка. 24—25 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Азяраны Рагачоўскага раёна ў час прарыву абароны ворага знішчыў 7 кулямётных кропак, падбіў 3 самаходныя гарматы. 30 чэрвеня на шашы Магілёў—Мінск каля вёскі Старая Маранаўка (Бярэзінскі раён) падбіў 3 танкі і 6 аўтамашын. 12 ліпеня 1944 г. каля вёскі Пескі (Мастоўскі раён) знішчыў гармату і 3 кулямёты.
Пасля вайны Віктар Іванавіч Яронька вярнуўся ў Полацк. Удзельнічаў у будаўніцтве Наваполацка, дзе і застаўся жыць. Працаваў слесарам-інструментальшчыкам, узначальваў брыгаду ва ўпраўленні вытворча-тэхнічнай камплектацыі трэста № 16 «Нафтабуд». Займаўся выхаваўчай работай сярод моладзі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета. Заслужаны рацыяналізатар.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Славы 2-й і 3-й ступені Медаль «За вызваленне Варшавы» Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» Медаль «За ўзяцце Берліна»
Памяць 8 мая 2007 года каля дома № 32 па вуліцы Я. Коласа ў Наваполацку адкрыта Мемарыяльная дошка ў памяць Героя Савецкага Саюза В. І. ЯронькіПалацы, сядзібы, паркі, мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі.
Літаратура
Спасылкі
Герой из Новолоцка // «Новая газета», 29 июня 2012.
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Наваполацка Катэгорыя:Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў