Ягісі́ры () — востраў у Японскім моры на захад ад вострава Хакайда. Тэрыторыя - 5,34 км². Насельніцтва (2010 г.) - 237 чал.
Ягісіры — нізкі скалісты востраў вулканічнага паходжання, які знаходзіцца ў 3,57 км на ўсход ад суседняга вострава Тэўры і ў 22,9 км на захад ад Хакайда. Працягласць берагавой лініі - каля 12 км. Найвышэйшы пункт - 97 м.
З 1880 г. на Ягісіры забаронена секчы дрэвы. Дзякуючы гэтаму на ім захаваліся першародныя лясы. У іх расце 48 відаў дрэў, у тым ліку рэдкая разнавіднасць японскага цісу (каля 40 тысяч дрэў). Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парка Шаканбецу - Тэўры - Ягісіры.
Мясцовае насельніцтва займаецца пераважна рыбалоўствам і абслугоўваннем турыстаў.
Спасылкі Yagishiri Island Teuri Island, Yagishiri Island in Haboro The Natural Forest of Yagishiri
Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Японскага мора