Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (23-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2013-га года.
У турніры прымалі ўдзел 13 каманд, якія разыгрывалі дзве пуцёўкі ў Першую лігу.
З самага пачатку турніру ўпэўненае лідарства захапіў клуб «Гомельчыгунтранс», які за 7 тураў да канца чэмпіянату забяспечыў выхад у дывізіён вышэй. За другое месца разгарнулася барацьба паміж мастоўскім «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» у сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігі ФК «Смалявічы-СТІ» ФК «Белтрансгаз» (Слонім) ФК «Іслач» (Мінскі раён)
Клубы, якія выбылі з Першай лігі ў Другую лігу ФК «Рудзенск»
Клубы, якія спынілі выступленні ў Другой лізе ФК «Белкард» (Гродна) ФК «Дняпро-2» (Магілёў) ФК «Дынама-2» (Мінск) ФК «Камунальнік» (Слонім) ФК «Мёры» ФК «Рудзенск»
Новыя клубы, якія заявіліся ў Другую лігу ФК АЛФ-2007 (Мінск) ФК «Кобрын» ФК «Партызан-МТЗ» (Мінск)
Іншыя змены ФК «Мінск-2» атрымаў месца ў Першай лізе дзякуючы спыненню існавання гомельскага ДБК ФК «Забудова» (Маладзечна) быў перайменаваны ў ФК «Маладзечна-2013»
Клубы-ўдзельнікі
</center>
КлубМесца ў сезоне 2012ГорадСтадыён АЛФ-2007 - Мінск БДАТУ Асіповічы 18 Асіповічы «Юнацтва» Баранавічы 13 Баранавічы «Лакаматыў» Віцебск-2 19 Віцебск ЦСК (штучнае поле) Гомельчыгунтранс 4 Гомель СДЮШАР-8 (штучнае поле) Жлобін 10 Жлобін «Лакаматыў» Зорка-БДУ 7 Мінск РЦАП-БДУ Кобрын - Кобрын «Юнацтва» Лівадыя 14 Дзяржынск Гарадскі Маладзечна-2013 15 Маладзечна Гарадскі Нёман 11 Масты «Нёман» Орша 17 Орша ЦСК Партызан-МТЗ - Мінск «Алімпійскі»
Прадстаўніцтва па рэгіёнах У турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны.
Рэгіён Колькасць камандаў Клубы border|25px|Сцяг Мінска Мінск 3 АЛФ-2007, Зорка-БДУ, Партызан-МТЗ border|25px|Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 2 Баранавічы, Кобрын border|25px|Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 2 Віцебск-2, Орша border|25px|Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 2 Гомельчыгунтранс, Жлобін border|25px|Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 2 Маладзечна-2013, Лівадыя border|25px|Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 1 Нёман border|25px|Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 1 Асіповічы
Турнірная табліца
Вынікі матчаў ГЧТНёмБДУЖлоБарОршаКобЛівАсіМалМТЗАЛФВ-2Гомельчыгунтранс20px2:21:06:12:12:13:15:03:01:02:03:27:0Нёман4:120px2:23:11:00:34:07:14:03:03:12:16:1Зорка-БДУ1:21:120px1:12:12:01:00:01:12:02:01:03:1Жлобін0:23:21:520px3:03:24:32:13:13:23:00:13:1Баранавічы0:12:20:22:120px1:04:10:10:01:30:04:12:1Орша0:10:11:03:11:220px5:15:00:12:11:10:04:1Кобрын1:44:10:23:42:01:120px1:11:33:01:04:05:0Лівадыя0:21:20:31:12:01:10:120px2:22:11:13:12:0Асіповічы0:11:30:04:01:20:10:12:220px0:01:11:11:2Маладзечна-20130:21:43:30:24:61:51:03:01:420px1:12:22:1Партызан-МТЗ1:53:70:20:3*1:31:02:32:13:20:120px1:12:2АЛФ-20071:10:01:33:11:32:21:20:11:01:31:420px2:0Віцебск-21:10:00:62:30:31:31:22:22:33:20:10:020px Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Орша» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Кобрын», а «Маладзечна-2013» вышэй за «Партызан-МТЗ» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах. 2. У матчы «Партызан-МТЗ» — «Жлобін» гаспадарам залічана тэхнічнае паражэнне (0:3). 3. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.
Крыніца: football.by
Спасылкі
2013 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2013 годзе Катэгорыя:2013 год у футболе