Мора Пазнанае () — месяцавае мора, размешчанае на бачным боку Месяца і якое ўваходзіць у басейн Акіяна Бур.
Геалагічны матэрыял мора належыць познеімбрыйскаму перыяду, тады як Акіян Бур сфармаваўся ў Раннеімбрыйскі перыяд.
На паўночны захад ад мора працягнуліся Рыфейскія горы, якія з'яўляюцца рэшткамі больш буйнога кратара.
Мора Пазнанае названа так, таму што менавіта тут прызямляліся касмічныя апараты розных месяцавых місій, сярод якіх «Рэйнджар-7», «Сервеер-3», «Апалон-12». Таксама недалёка адсюль, у фармацыі Фра Маўра, ажыццявіў пасадку «Апалон-14».
Спасылкі
Mare Cognitum на сайце International Astronomical Union.