Вельф I (, —) — граф у Аргенгау, сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга, родапачынальнік дынастыі Старэйшых Вельфаў
Біяграфія Вельф I — першы дакладна вядомы прадстаўнік роду. Дакладнае яго паходжанне не вядома. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду выводзілі ад Эдэкона, гунскага або скіфскага правадыра ў часы Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак дакладна дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I, па імі якога род і атрымаў сваю назву. Па адной з версій Вельф быў сынам графа Рутарда (), які набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля, і Ірменгільды. Па іншай версіі — ён сын графа Ізембарда.
Вельф I меў уладанні ў Баварыі і Швабіі. У 819 годзе яму ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, ажанілася з сынам імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовікам Нямецкім.
Вельф памёр каля 3 верасня 825 года. У тым жа годзе яго ўдава стала абатысай манастыра Шэле каля Парыжа.
Шлюб і дзеці Жонка: Хелвіга Саксонская (пам. пасля 833), магчыма дачка саксонскага правадыра Відукінда, абатыса ў Шэле (каля Парыжа) з 825 Рудольф I (пам.866), граф Панцье з 853, граф Сенса, граф дэ Труа з 858, свецкі абат Жум’ежа і Сен-Рык’е Конрад I Стары (800—863), граф у Аргенгау, абат Сен-Жэрменаў-д’Асер і Сен-Гал Юдыт (каля 805—843); муж: з лютага 819 Людовік I Набожны (778—840), імператар Захаду Эма (каля 808 — 31 студзеня 876); муж: 827 Людовік II Нямецкі (804—876), кароль Баварыі з 817, кароль Германіі з 840, кароль Латарынгіі з 870
Спасылкі Сайт MEDIEVAL LANDs Histoire Bourgogne Franche-Comté: LA FAMILLE DES WELFS OU DES RODOLPHES genealogie-mittelalter.de mit dem Artikel aus dem Lexikon des Mittelalters
Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Вельфы Катэгорыя:Постаці французскай гісторыі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя