Уладзімір Васільевіч Краўцоў (, , , РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ. У 1981-1983 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Акцябрскага райкама КПБ Магілёва. У 1983-1985 гадах —- інструктар Магілёўскага абкама КПБ.

У 1985-1991 гадах з’яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ.

З 1991 працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяцыі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва «ІНІН».

З 1997 — намеснік дырэктара ТАА «МП РУХ» Магілёва.

З 1998 — дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю «Трансэнерга-Захад» Магілёва.

У 2001—2002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рыначных адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 — першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 2012 года з’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.

У 2013—2020 гадах — старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь news.belta.by

Катэгорыя:Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання