Мо́гілкі Пятро́ўшчына — могілкі колішняй вёскі Пятроўшчына. Цяпер месцяцца па праспекце Дзяржынскага, на тэрыторыі мікрараёна Паўднёвы Захад у Мінску. Адкрыты для пахаванняў з 1876 г. Плошча могілак: 2,33 га. У цяперашні час адносяцца да катэгорыі могілак абмежаванага карыстання — на гэтых могілках дазволена падзахаванне да сваякоў і камерцыйнае пахаваннеКладбище «Петровщина» // Белорусский справочник ритуальных услуг.. Камерцыйныя пахаванні знаходзяцца пераважна ў ніжняй і найбольш дагледжанай частцы могілакАндрэй Берастоўскі. Могілкі «Пятроўшчына»: востраў мінулага ў акіяне хай-тэка // Блог Андрэя Берастоўскага.
Цікавыя факты На тэрыторыі могілак ёсць дагледжаныя пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. На могілках Пятроўшчына пахаваны заснавальнік беларускай Вікіпедыі і вядомы блогер Уладзімір Каткоўскі. На пагорку ў старой частцы могілак сярод магіл савецкага часу захаваліся некалькі пахаванняў дарэвалюцыйных часоў.
Спасылкі Кладбище «Петровщина» // Белорусский справочник ритуальных услуг (схема могілак) Кладбище Петровщина // Минск старый и новый (фотаздымкі 2009 г.) Wikimapia (спадарожнікавы фотаздымак могілак) Зміцер Бартосік. Пятроўшчына. «Разбуранае гняздо» // Радыё Свабода (рэпартаж пра зніклую вёску Пятроўшчына з фотаздымкамі могілак) Андрэй Берастоўскі. Могілкі «Пятроўшчына»: востраў мінулага ў акіяне хай-тэка // Блог Андрэя Берастоўскага Пятроўшчына // Некропалі Беларусі
Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:Пятроўшчына (Мінск) Катэгорыя:Праспект Дзяржынскага (Мінск) Катэгорыя:1876 год у Мінску