Índex Kewénsis (скарочана IK, , ) — батанічны наменклатурны даведнік, які быў заснаваны ў 1893 годзе Джозефам Гукерам і выдаецца да гэтага часу Каралеўскімі батанічнымі садамі ў К'ю (Англія). Першапачаткова ў ім рэгістраваліся ўсе апублікаваныя батанічныя назвы насенных раслін рангаў роду і віду.
Пазней тут сталі ўлічваць і драбнейшыя таксоны: падвіды, разнавіднасці і формы.
Спасылкі About the Index Kewensis кароткая інфармацыя на сайце International Plant Names Index
Катэгорыя:Біялагічная сістэматыка Катэгорыя:Батанічныя часопісы