Храм Марса-Мсціўца — руіны храма на форуме Аўгуста ў Рыме. thumb|злева|Храм Марса-Мсціўца

Форум і храм былі асвячоны ў 2 годзе да н.э. Храм знаходзіўся ў цэнтры форума, на подыуме і першапачаткова задумваўся як напамін пра бітву пры Філіпах, па заканчэнні прац служыў сімвалам прымірэння імператара з сенатам.

Храм быў багата ўпрыгожаны белым карарскім мармурам і 8 калонамі карынфскага ордара. У апсідзе захоўваліся культавыя статуі Марса, Венеры і Ромы, Фартуны і Ромула. У экседрах знаходзіліся статуі і бюсты вайскаводаў, цароў, міфалагічных фігур і паэтаў. Магчыма, перад храмам размяшчалася квадрыга, якая сімвалізавала трыумф Аўгуста.

Спасылкі

Рэканструкцыя храма

Катэгорыя:Імператарскія форумы Рыма Катэгорыя:Дахрысціянскія храмы Рыма