Ізабела Браганса (поўнае імя ; , Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія — , Э, Францыя) — прынцэса Бразіліі (), з 10 жніўня 1850 года спадчынніца прастола з тытулам Яе імператарская высокасць імператарская прынцэса Бразіліі (), Рэгент Бразіліі ў 1871—1872, у 1876—1877 і 1887—1889. 13 мая 1888 года падпісала Залаты закон пра адмену рабства ў Бразіліі.

Біяграфія Старэйшая дачка імператара Бразіліі Педру II і яго жонкі Тэрэзы Крысціны Бурбон-Сіцылійскай. Пасля ранняй смерці сваіх братоў, старэйшага, дона Альфонса (1845—1847) і малодшага, дона Педра-Альфонса (1848—1850), Ізабела стала спадчынніцай прастола. Каб прыгатаваць дачку да яе будучых абавязкаў, Педру II забяспечыў ёй добрую адукацыю. Прыслухаўшыся да парады сваёй сястры Франсіскі, імператар у 1855 годзе прызначыў на ролю настаўніцы графіню Бараль, жонку французскага арыстакрата.

Сям’я 15 кастрычніка 1864 года ў Рыа дэ Жанэйра Ізабела ажанілася з французскім прынцам Гастонам Арлеанскім (1842—1922), графам д’Э, старэйшым сынам Луі Арлеанскага, герцага дэ Немур і ўнука караля Францыі Луі-Філіпа I.

Дзеці: Луіза (1874); Педра (1875—1940), прынц Гран-Пара, затым прынц Арлеанскі-Браганса. 1 кастрычніка 1864 года ўступіў у марганатычны шлюб з чэшскай графіняй Елізаветай Добржэнскай (1875—1951), 30 кастрычніка 1908 года адмовіўся ад правоў на атрыманне ў спадчыну трона на карысць малодшага брата; Луіш Марыя (1878—1920) — з 1908 года ў шлюбе з прынцэсай Марыяй Піяй Бурбон-Сіцылійскай (1878—1973); Антоніа Гастон (1881—1918), не пакінуў нашчадства.

Спасылкі

Манархі Еўропы. Лёсы дынастый. Браганская дынастыя Дынастыя Браганса на сайце Gotha

Катэгорыя:Браганса (дынастыя) Катэгорыя:Абаліцыяністы Бразіліі Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой ружай