Людовік дэ Бурбон, герцаг Арлеанскі (, — , абацтва Св. Жэнеўевы, ) быў трэцім у лініі герцагаў Арлеанскіх, якая выводзілася ад Філіпа I, малодшага брата Людовіка XIV.
Адзіны сын рэгента Францыі ў 1715—1723 гг. герцага Філіпа II Арлеанскага і яго жонкі мадэмуазель дэ Блуа, пазашлюбнай дачкі Людовіка XIV і маркізы дэ Мантэспан. У адрозненне ад свайго бацькі, быў глыбока рэлігійны і не цікавіўся палітыкай. У 1721—1730 фармальна быў галоўнакамандуючым пяхотай, затым падаў у адстаўку і заняўся перакладам псалмоў і пасланняў апостала Паўла.
Пётр I спадзяваўся засватаць за яго сваю дачку Елізавету, аднак паслу паведамілі, што прынц «прыняў ужо іншыя абавязацельствы»К. Валишевский. Дщерь Петра Великого (1902).. Яго выбранніцай стала Аўгуста, дачка бадэнскага маркграфа Людвіга ВільгельмаПатэнцыйная спадчынніца караля Густава I Васы (па лініі яго дачкі , праз яе сына Эдуарда Фартунатуса, які і быў прапрадзедам Аўгусты.. Яна памерла ў маладосці (1704—1726), пакінуўшы адзінага сына — Луі-Філіпа, герцага Шартрскага, які затым стаў наступным герцагам Арлеанскім.
Імем Людовіка названа Арлеанская вуліца (rue d’Orléans) у Рэне.
Катэгорыя:Арлеанскі дом Катэгорыя:Герцагі Арлеанскія Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі