Вялікая туманнасць Арыёна (таксама вядомая як Месье 42, М42 ці NGC 1976) — дыфузная туманнасць у сузор’і Арыёна.

Самая яркая газавая туманнасць на начным небе. Адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да яе звыш 1000 светлавых гадоў, або каля 300 парсек. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс.

Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. У Вялікай туманнасці Арыёна з дапамогай касмічнага тэлескопа Хабла выяўлены пратазоркі, абкружаныя протапланетнымі дыскамі.

Гл. таксама Аб’ект Месье M43

Літаратура Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4

Катэгорыя:Дыфузныя туманнасці Катэгорыя:Арыён (сузор’е) Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1610 годзе