Тры́яп ( «трохвокі») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.430-431 . Адзін з сямі сыноў Геліяса і Роды (або Пасейдона і Канакі; або Лапіфа і Стылбы Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 61, 3 ). Паводле апавядання Дыядора, бегшы з Родаса пасля забойства брата, прыбыў на Херсанес Карыйскі і атрымаў ачышчэнне ад цара Мелісея. Трыяп адправіўся ў Карыю і авалодаў мысам, названым Трыёпіем. Заснаваў Трыёпій і заваяваў увесь Херсанес і частку Карыі Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 57, 6 . Заснавальнік Кніда Паўсаній. Апісанне Элады X 11, 1 . Затым адправіўся ў Фесалію, уступіў у саюз з сынамі Дэўкаліёна, выгнаў пеласгаў і атрымаў частку Датыйскай раўніны. Там высек свяшчэнны гай Дэметры, з-за чаго вымушаны быў пакінуць Фесалію Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 61, 1-2 .

Гл. таксама Трыяп, цар Фесаліі — іншы варыянт міфа.

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы астравоў Эгейскага мора