Петэр Апіян (Петэр Біневіц ці Беневіц, ) — нямецкі механік і астраном; нарадзіўся 16 красавіка 1495 года каля горада Лейсніга ў Саксоніі, з 1523 года быў прафесарам матэматыкі ў Інгальштаце, дзе ён і памёр 21 красавіка 1552 года.
Самае вядомае з яго сачыненняў — перакладзеная на некалькі моў «Cosmographia» (Ландсгут 1524, Антверпен 1529, і іншыя выданні). У гэтым сачыненні Апіян прапануе для вызначэння геаграфічных даўгот вымяраць адлегласць паміж Месяцам і нерухомымі зоркамі і ўпершыню паказвае, што хвасты камет звернутыя ў бок, процілеглы Сонцу. Акрамя таго, яго пяру належыць раскошна выдадзеная кніга «Astronomicum Caesareum» (Інгальштат, 1540, з гравюрамі) і «Inscriptiones sacrosanctae vetustatis» (Інгальштат, 1534, з гравюрамі). Апіян вынайшаў і палепшыў шматлікія матэматычныя і астранамічныя прыборы і некаторыя з іх апісаў.
У яго гонар адзін з месяцавых кратараў у 1935 г. названы кратарам Апіян.
Сачыненні Astronomicum Caesareum, 1540. Elektronische Facsimile-Editionen der Buchsammlung der Universitätssternwarte Wien: Astronomicum Caesareum 1540 Ням. пераклад, рукапіс XVI стагоддзя са збору Die Heidelberger «Bibliotheca Palatina» Cosmographia, 1533. Факсіміле экз. са збору «Posner Memorial Collection» La cosmographia de Pedro Apiano, corregida y anadida por Gemma Frisio, Antwerpen 1575, Digitalisat
Літаратура
Спасылкі
Апиан // Энциклопедический лексикон. Санкт-Петербург: тип. А. Плюшара, 1835—1841.
Катэгорыя:Астраномы Германіі Катэгорыя:Астраномы XVI стагоддзя Катэгорыя:Вучоныя Эпохі Адраджэння