Бахрам (Варахран) II — шахіншах Персіі з дынастыі Сасанідаў кіраваў з 276 па 293 гады, сын Бахрама I. thumb|left|Барэльеф «Перамогі Варахрана II» у некропалі Накш-э Рустам

Напачатку 280-х гадоў супраць яго падняў паўстанне брат Армізд, які паспрабаваў стварыць сваё незалежнае царства. У той час, пакуль асноўныя сілы Варахрана знаходзіліся на ўсходзе, у Месапатамію ў 283 годзе ўварвалася рымская армія, якую ўзначаліў імператар Кар. Рымляне ўзялі Селеўкію і Ктэсіфон і толькі раптоўная смерць Кара не дазволіла рымлянам давесці вайну да поўнай перамогі. Варахран вымушаны быў заключыць з Рымам мір, саступіўшы імперыі значную частку Месапатаміі і адмовіўшыся ад кантролю над Арменіяй.

Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя Катэгорыя:Сасаніды