Міртакве́тныя (Myrtales) — парадак двухдольных раслін групы разіды.

Апісанне Дрэвы, хмызнякі і травы з процілеглымі, радзей чарговымі, рэдка кальчаковымі простымі, большай часткай цэльнымі лістамі, звычайна з больш ці менш рудыментарнымі прылісткамі.

Кветкі двухполыя, актынаморфныя ці больш-менш зігаморфныя, большай часткай 4- ці 5-членныя, звычайна з больш ці менш развітым гіпантыем, з двайным калякветнікам, іншы раз беспялёсткавыя. Чашачка ў выглядзе лопасцей гіпантыя, ці вельмі рэдукаваная. Пялёсткі паміж сабой свабодныя, чаргуюцца з чашалісцікамі. Тычынкі шматлікія. Гінецэй паракарпны ці, часцей, другаснасінкарпны, з двух-многіх (часта 4 ці 5) карпел, са стылодыямі, зрослымі ў слупок. Завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя, ад шматгняздовай да 1–2-гняздовай, звычайна з (1)2-многімі семязачаткамі на кожнай карпеле. Плады розных тыпаў

Сістэматыка Сістэма класіфікацыі APG II (2003) вылучае наступныя сямействы, якія адносяцца да парадку міртакветных:

Больш ранняя сістэма класіфікацыі Кронквіста (1981) для парадку міртакветных выглядала наступным чынам:

Галерэя

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6.

Спасылкі

Катэгорыя:Двухдольныя Катэгорыя:Парадкі раслін