thumb|Херэфардская карта Херэфардская карта свету — найбуйнейшая (158 на 133 см) захаваная карта еўрапейскага Сярэднявечча (mappa mundi). Захоўваецца ў Англіі, у Херэфардскім саборы. Належыць да класічнага тыпу orbis terrae. Аўтарам карты ў тлумачэнні на палях названы нейкі Рычард дэ Бела.

На Херэфардскую карту нанесены рэкі Дон і Днепр, Азоўскае мора і нават Фарэрскія астравы. Яны суседнічаюць з біблейскімі і класічнымі сюжэтамі — лабірынтам Мінатаўра, Эдэмскім садам, Ноевым каўчэгам. У цэнтры свету па сярэднявечнай традыцыі намаляваны Іерусалім.

Карта датуецца мяжой XIII і XIV стагоддзяў. Хоць да таго часу ў Еўропе меліся апісанні падарожжаў Рубрука і іншых пасланцаў да двара мангольскага хана, складальнік карты, відавочна, па векавой традыцыі кіраваўся Бібліяй і працамі айцоў царквы.

У 2007 годзе ЮНЕСКА ўключыла Херэфардскую карту ў рэестр «Памяць свету».

Спасылкі http://www.herefordwebpages.co.uk/mapmundi.shtml http://www.herefordcathedral.org/mappa_mappa.asp Visual Encyclopaedias : The Hereford and other Mappae Mundi

Катэгорыя:Геаграфічныя карты Катэгорыя:Аб’екты рэестра Памяць свету Катэгорыя:Карты паводле алфавіта