Аскарбінавая кіслата, вітамін C (Acidum ascorbinicum) C6H8O6 — арганічнае злучэнне, роднаснае глюкозе. Выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма чалавека і жывёл. Адыгрывае важную ролю ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, садзейнічае працэсу ўтварэння дэзоксірыбануклеінавай кіслаты.

Бясколернае крышталічнае рэчыва, кіслае на смак. Малекулярная маса 176,13. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле. Амаль не раствараецца ў эфіры, бензоле, хлараформе, тлушчах. Растворы аскарбінавай кіслаты хутка акісляюцца на паветры.

Арганізм чалавека, прыматаў, марскіх свінак, некаторых птушак і рыб не здольны сінтэзаваць аскарбінавую кіслату. Неабходная колькасць яе здабываецца з ежы. Недахоп аскарбінавай кіслаты ў арганізме вядзе да захворвання цынгой.

Крыніцы аскарбінавай кіслаты Аскарбінавая кіслата ўтрымліваецца ў ягадах, агародніне, садавіне, ігліцы хвоі і елкі. У медыцынскіх мэтах аскарбінавую кіслату атрымліваюць сінтэтычна з глюкозы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Аскорбиновая кислота* (Ascorbic acid*) // Регистр лекарственных средств России Аскорбиновая кислота* // Реестр лекарственных средств

Катэгорыя:Арганічныя кіслоты Катэгорыя:Вітаміны