Марыя Тэрэза Караліна (; 6 чэрвеня 1772, Неапаль, Неапалітанскае каралеўства — 13 красавіка 1807, Вена, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Неапалітанская і Сіцылійская, пасля замужжа імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі, затым аўстрыйская імператрыца.

Старэйшая дачка Фердынанда I, караля Неапаля і Сіцыліі, і Марыі Караліны Аўстрыйскай, была названа ў гонар бабулі па матчынай лініі, Марыі Тэрэзіі.

15 верасня 1790 года Марыя Тэрэза ажанілася з Францам Аўстрыйскім (1768—1835), які стаў двума гадамі пазней імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1804 годзе пасля падзення Свяшчэннай Рымскай імперыі і прыняцця Францам II тытула аўстрыйскага імператара, Марыя Тэрэза стала першай аўстрыйскай імператрыцай. З трынаццаці дзяцей Франца II і Марыі Тэрэзы выжылі: Марыя Луіза (1791—1847), у першым шлюбе з Напалеонам Банапартам, у другім з графам Нейперг, у трэцім з графам Бомбель; Фердынанд I (1793—1875), імператар Аўстрыі; Марыя Леапальдзіна (1797—1826), у шлюбе з імператарам Бразіліі Педру I; Марыя Клеменціна (1798—1881), у шлюбе з сваім дзядзькам Леапольдам, прынцам Салерна; Марыя Караліна (1801—1832), у шлюбе з прынцам Саксоніі Фрыдрыхам Аўгустам II; Франц Карл (1802—1878), у шлюбе з Сафіяй Баварскай; Марыя Ганна (1804—1858), памерла незамужняй.

Марыя Тэрэза была другой з чатырох жонак Франца II і адзінай, якая нарадзіла яму дзяцей.

Спасылкі Дзеці Франца II і Марыі Тэрэзы

Катэгорыя:Імператрыцы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Сіцылійскія Бурбоны Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія Катэгорыя:Прынцэсы Італіі Катэгорыя:Памерлі пры родах