Гіпердактылі́чная ры́фма — такі від рыфмы, калі націск у сугучных словах падае далей чым на трэці склад ад канца. У беларускай паэзіі сустракаецца вельмі рэдка і толькі на чацвёртым ад канца складзе. Вось прыклад гіпердактылічнай рыфмы з народнай песні: Ты бярозка не цярэ́бленая, Твае сучайкі сярэ́браныя, Маковачка пазало́чывана, Чорным шоўкам перастро́чывана.

У сучаснай паэзіі гіпердактылічная рыфма ўжываецца ў спалучэнні з мужчынскай і жаночай рыфмамі ў вершах розных жанраў. Вялікі мастацкі эфект дасягаецца раптоўным з'яўленнем рэдкай гіпердактылічнай рыфмы на фоне іншых, больш прывычных, рыфмаў.

Літаратура

Катэгорыя:Рыфма і фоніка