Тактаві́к — від танічнага верша, колькасць складоў у якім паміж моцнымі націскамі 0—1—2 ці (часцей) 1—2—3. Часам міжнаціскны інтэрвал аб’ядноўвае чатыры ненаціскныя склады. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, затое ў трохскладовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Тактавік, такім чынам, яшчэ больш аддаляецца ад сілаба-танічнага верша, чым дольнік, займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам.
Верш, блізкі да тактавіка, сустракаецца ў народнай паэзіі і яе літаратурных імітацыях (напрыклад, «Песні 0заходніх славян» А. С. Пушкіна). У беларускую паэзію тактавік увялі на пачатку XX стагоддзя Я. Купала і М. Багдановіч.
Зноскі
Літаратура
Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў/ В. П. Рагойша. — Мн.: Народная асвета, 2009. — 303 с. — ISBN 978-985-03-1233-4.
Тактови́к // Литературная энциклопедия терминов и понятий / редкол. : А. Н. Николюкин (гл. ред.) [и др.] ; РАН, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам. — Москва : Интелвак, 2001. — С. 1057—1058. — 1596 с. — Имен. указ.: с. 1277—1483. — Предм. указ.: с. 1484—1595. — ISBN 5-93264-026-Х.
Катэгорыя:Танічнае вершаскладанне