Пінтурык’я (варыянт напісання — Пінтурыкія; ; уласна Бернардзіна дзі Бета (ці дзі Бенедэта) дзі Б’яджа, , 1454, Перуджа — 1513, Сіена) — італьянскі жывапісец.
Біяграфія thumb|right|«Партрэт хлопчыка», Дрэздэнская карцінная галерэя, каля 1500
Прадстаўнік умбрыйскай школы кватрачэнта. Вучыўся ў Ф'ярэнца дзі Ларэнца, разам з Рафаэлем — у Перуджына, якому дапамагаў пры стварэнні фрэсак Сіксцінскай капэлы Ватыкана (1481—1482), а па некаторых даных — яшчэ і ў Бенедэта Капаралі, стваральніка палаца кардынала Пасерыні, пасля распісанага Сіньярэлі. Верагодна, зведаў уплыў і Бенедэта Банфільі, настаўнікі Перуджына. Стаўшы сталым майстрам, Пінтурык’я адмовіўся ад некаторых прынцыпаў Перуджына — аднастайнасці і паважнасці фігур, адзінства часу і месцы, — што збліжае яго хутчэй з БацічэліАрган Д. История итальянского искусства. М., 1990. — Т. 1. — С. 112.
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі — Перуджы, Рыме, Арв'ета, Спалета, Сіене. Найбольш вядомыя роспісы — у царкве Санта-Марыя-дэль-Попала, Апартаментах Борджыа і Сіенскім саборы (бібліятэка Пікаламіні). На яго фрэсках часта з’яўляюцца «гратэскі» (элементы расліннага і архітэктурнага арнаменту). Са станковых палотнаў характэрны «Партрэт хлопчыка», які захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі.
Вазары досыць негатыўна адзываецца пра Пінтурык’я, лічачы яго славу недастаткова заслужанай. Акрамя таго, біёграф папракае мастака ў залішнім імкненні дагадзіць замоўцам.
Бенуа адзначае асаблівую дэкаратыўнасць прац мастака: «Кожная фрэска Пінтурык’я паасобку — нешта даволі пуставатае, вельмі наіўнае і ўмоўнае. Аднак у агульным эфекце яркія яго фарбы, багацце золата і вытанчаная арнаментыка, якой ён любіць атачаць свае галоўныя сюжэты, ствараюць чароўнае ўражанне»Бенуа А. Н. История живописи. СПб., 1912. — Т. 2. — С. 76..
Літаратура Дрезденская галерея. М., 2005.
Спасылкі на artcyclopedia.com на wga Вазары пра Пінтурык’я
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу