Ультраправыя, крайне правыя, радыкальныя правыя — тэрміны, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння якаснай ці колькаснай пазіцыі групы ці асобы, якія размешчаны ў правым спектры палітычнага поля. Крайне правыя палітыкі звычайна прытрымліваюцца прынцыпу супрэмасізму — пераканання, што перавага адных індывідаў і груп і непаўнавартаснасць іншых з’яўляюцца натуральнай і аб’ектыўнай рэальнасцю, што вядзе да поўнай адмовы ад канцэпцыі сацыяльнай роўнасці як нормы. Крайне правыя палітыкі часта падтрымліваюць прынцып сегрэгацыі: падзелу груп людзей, якія лічацца «вышэйшымі», і груп, якія лічацца «ніжэйшымі». Таксама для падобнага роду людзей часта характэрны антыіміграцыйныя і антыінтэграцыйныя пазіцыі ў адносінах да груп, якія лічацца ніжэйшымі і непажаданыміCraig Parsons, Timothy M. Smeeding. Immigration and the transformation of Europe. Cambridge University Press, 2006. P. 18.. У найбольш радыкальных рухах можа праводзіцца палітыка прыгнёту і генацыду груп людзей на падставе іх меркаванай непаўнавартаснасціHilliard, Robert L. and Michael C. Keith, Waves of Rancor: Tuning in the Radical Right. Armonk, New York: M.E. Sharpe, Inc., 1999.. Ультраправая ідэалогія звычайна складаецца з аўтарытарызму, нацыяналізму, расізму і ксенафобіі.

Крайне правыя звычайна асацыююцца з асобай ці групамі асоб, якія маюць вельмі нацыяналістычныя, ксенафобскія, расісцкія, рэлігійныя фундаменталісцкія, ці рэакцыйныя поглядыRodney P. Carlisle (general editor). The Encyclopedia of Politics: The Left and the Right, Volume 2: The Right. Thousand Oaks, California, USA; London, England, UK; New Delhi, India: Sage Publications, 2005. P. 693—694.. Як правіла, тэрмін ужываецца ў дачыненні да неафашыстаў, неанацыстаў і ісламістаўPeter Davies, Derek Lynch. The Routledge Companion to Fascism and Far Right. Psychology Press, 2002.Martin Durham. The Christian Right, the Far Right and the Boundaries of American Conservatism. Manchester University Press, 2000.Peter H. Merkl, Leonard Weinberg (eds.). Right-wing Extremism in the Twenty-first Century. Psychology Press, 2003.Roger Eatwell, Cas Mudde (eds.). Western Democracies and the New Extreme Right Challenge. Taylor & Francis, 2004..

Літаратура

Betz, Hans-Georg and Stefan Immerfall, eds. 1998. The New Politics of the Right: Neo-Populist Parties and Movements in Established Democracies. New York: St. Martin’s Press. Betz, Hans-Georg (1994). Radical Right-wing Populism in Western Europe. New York: St. Martins Press. Durham, Martin (2000). The Christian Right, the Far Right and the Boundaries of American Conservatism. Manchester, England: Manchester University Press. Durham, Martin (2002). «From Imperium to Internet: the National Alliance and the American Extreme Right» Patterns of Prejudice 36(3), (July): 50-61.