Даві́д О́дсан, () — ісландскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Ісландыі (1991—2004), лідар Партыі незалежнасці (1991—2005).
Біяграфія Нарадзіўся 17 студзеня 1948 года ў Рэйк’явіку.
З 1974 года быў членам Муніцыпальнага савета Рэйк’явіка. З 27 мая 1982 года да 16 ліпеня 1991 года — мэр Рэйк’явіка. У 1989 годзе быў абраны віцэ-старшынёй Партыі незалежнасці, у 1991 годзе — старшынёй партыі. Пасля перамогі Партыі незалежнасці на парламенцкіх выбарах 30 красавіка 1991 года стаў Прэм’ер-міністрам Ісландыі, сфармаваўшы ўрадавую кааліцыю з Сацыял-дэмакратычнай партыяй, у 1995 годзе — з Прагрэсіўнай партыяй.
15 верасня 2004 года сышоў у адстаўку з пасады Прэм’ер-міністра Ісландыі на карысць лідара Прагрэсіўнай партыі Хальдара Аўсгрымсана, стаўшы замест яго Міністрам замежных спраў Ісландыі. У 2005 годзе сышоў з пасад лідара Партыі незалежнасці і главы МЗС, якія заняў Гейр Хордэ, і стаў старшынёй савета губернатараў Цэнтральнага банка Ісландыі.
Памёр 1 сакавіка 2026 года.
Узнагароды Кавалер вялікага крыжа ордэна Заслуг (Нарвегія).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры замежных спраў Ісландыі