Калектыў аўтарскай песні «Элегія» — вакальна-інструментальны ансамбль аўтарскай песні, створаны ў 1999 ў Вілейцы. Кіраўнік Таццяна Захарыч. Дэбют адбыўся на Беларускім тэлебачанні ў праграме «Мы, пэўна, апошнія з тых», прысвечанаму творчасці земляка паэта Івана Лашуткі.

Калектыў і яго ўдзельнікі — лаўрэаты і дыпламанты абласных, нацыянальных, міжнародных фестываляў-конкурсаў.

Званне «Народны калектыў» прысуджана ў 2003 годзе.

Калектыў цесна супрацоўнічае з народным ансамблем гітарыстаў «Адэліта».

Удзел у фестывалях і конкурсах «Лицедейство старого города», 2003, Віцебск. «Віцебскі лістапад», 2004, Віцебск «Петербургский аккорд», 2004, Мінск «Бардаўская восень», 2005, Польшча «Напеў зямлі маёй», 2006, Мар’іна Горка «Ратуйце людзі ўсё жывое!», 2009 Фестываль польскай культуры, 2008 «Калядная зорка», 2011, Маладзечна «Бард-рыбалка», 2011, Магілёўская вобласць Нацыянальны фестываль песні і паэзіі «Маладзечна — 2011» «Дажынкі — 2011», Маладзечна

Рэпертуар У рэпертуары «Элегіі» больш за 90 песень на ўласныя тэксты і музыку, а таксама на вершы беларускіх паэтаў Навума Гальпяровіча, Людмілы Рублеўскай, Васіля Жуковіча, Веры Вярбы і іншых, паэтаў-землякоў, вядомых бардаў: лірычныя, раманс, турыстычныя, гумарыстычныя, шансон, інструментальная класічная, народная музыка, беларускія народныя песні, уласныя інструментальныя творы.

Дыскаграфія Запісаныя 5 дыскаў з песнямі, у т. л. Два апошніх — «Іду са словам да людзей» (2009), «На востраве душы» (2012) в рамках проекта «Незабыўныя імёны Вілейшчыны».

Удзельнікі

Таццяна Захарыч — кіраўнік, аўтар-выканаўца, фортэпіяна, гітара. Уладзімір Лапцік — гітара, аранжыроўка песень Аксана Жук — скрыпка Уладзімір ЦанунінСустрэча з Уладзімірам Цануніным // «Рэгіянальная газета» — гітара, аўтар-выканаўца Аляксандр Сяліцкі — гукарэжысёр

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Культура Вілейкі