Ян Козел-Паклеўскі (, Cэрвач Вялікі, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Вілейскі раён — , Бабруйск, Мінская губерня, Расійская імперыя) — палкоўнік войск польскіх падчас Студзеньскага паўстання, кіраўнік 3-га корпуса паўстанцкіх войск (1863—1864), камендант Варшавы. Член Літоўскага Правінцыйнага камітэта.
Біяграфія У 1852 годзе паступіў у кадэцкі корпус у Санкт-Пецярбургу, пасля заканчэння (1856) вучыўся ў Ваенна-інжынернай Акадэміі. Тут ён пазнаёміўся з радыкальнымі актывістамі з асяродку службовых асоб (Яраслаў Дамброўскі, Зігмунт Серакоўскі). У 1859 зволіўся з вайсковай службы ў чыне штабс-капітана і пераехаў у Парыж, дзе працягнуў вучобу. Там ён знаёміцца з Людвікам Міраслаўскім.
Удзел у паўстанні У 1861 пераязджае ў Вільню і засноўвае Камітэт падрыхтоўкі паўстання. Наведваў Маскву, кантактаваў з патаемнымі ваеннымі таварыствамі. Пасля пачатку паўстання ён едзе ў Санкт-Пецярбург па сродкі і штабныя карты. У красавіку 1863 знаходзіцца ў Варшаве, дзе ўваходзіць у Цэнтральны паўстанцкі ўрад, з чэрвеня ваенны камендант Варшавы. У жніўні прызначаны ваенным кіраўніком Аўгустоўскага павета Гродзенскай губерні. Ён прыняў кіраўніцтва войскамі Гродзенскай губерні і з 15 снежня 1863 быў камандзірам III корпуса сіл паўстанцаў. Ён выехаў у Бельгію, дзе набыў 3000 вінтовак і стрэльбаў. У той жа час паўстанцы спынілі сваю дзейнасць у давераным яму рэгіёне.
Пасля паўстання У красавіку 1864 ён адправіўся ў Парыж, Дрэздэн. Падчас франка-прускай вайны 1870—1871 ён камандаваў брыгадай пяхоты, сфарміраванай у Вандэі. Пасля паразы ў вайне вырашае вярнуцца на Радзіму, просіць расійскі пашпарт. Пераязджае ў Царства Польскае.
Тут у 1872 годзе, аднак, насуперак абяцанням рускіх, арыштаваны і паўстаў перад камісіяй па расследаванні, дзе даў разгорнутыя паказанні і склаў клятву вернасці. Прысуджаны да шматгадовай ссылкі ў Алма-Аты.
Літаратура Jan Koziełł-Poklewski.//Polski Słownik Biograficzny, t. XIV Біяграфія Яна Козела-Паклеўскага на сайце «Свіслацкія аркушы». Вялікі Сэрвач – «раскіданае гняздо» Козелаў-Паклеўскіх // «Рэгіянальная газета».
Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Памерлі ў Бабруйску Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Ян