Юн Фосэ (; нар. года, Хёўгесун, Ругалан, Нарвегія) — нарвежскі , , . Піша на нованарвежскай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2023).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1959 годзе ў камуне Хёўгесун на захадзе Нарвегіі. Ва ўзросце сямі гадоў ён трапіў у сур’ёзную аварыю, у якой ледзь не загінуў. Гэты выпадак моцна паўплываў на будучага пісьменніка. У Бергенскім універсітэце вывучаў літаратуру, пасля працяглы час працаваў журналістам і рэдактарам у мясцовых выданнях і выдавецтвах. 

Яшчэ падлеткам Фосэ пісаў уласныя тэксты да музычных твораў. Як празаік ён дэбютаваў у 1983 годзе раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменнік — п’есай «І мы ніколі не расстанемся» (1994), якая была пастаўлена на Нацыянальнай сцэне ў Бергене. У наступныя дзесяцігоддзі Фосэ апублікаваў некалькі дзясяткаў раманаў і п'ес, а таксама пісаў кароткую прозу, вершы і эсэ. Яго кнігі «Меланхолія», «Трылогія», «Хтосьці збіраецца прыйсці» былі цёпла ўспрынятыя як чытачамі, так і крытыкамі.

Аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Юн Фосэ таксама вядомы творамі для дзяцей і сваімі перакладамі на нарвежскую мову твораў іншых аўтараў. Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай.

На беларускую мову пачатак аповесці «Бессань» у 2007 годзе пераклаў Ян Максімюк.

Проза Чырвонае, чорнае, раман (1983) Плывучы дом, раман (1989) Свінец і вада, раман (1992) Дзве аповесці (1993) Меланхолія I, раман (1995) пра жыццё мастака Ларса Хертэрвіга Меланхолія II, раман (1996) Раніца, вечар, раман (2000) Бессань, аповесць (2007)

Зноскі

Спасылкі Бессань (пачатак)

Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Нарвегіі