Карл VII Сверкерсан () — ярл Гёталанда (з 1155) і кароль Швецыі ў 1160—1167 гг. Яго парадкавы нумар «сёмы» звязаны з наяўнасцю легендарных шведскіх конунгаў, пра якіх, аднак, нічога не вядома. Карл Сверкерсан быў першым шведскім каралём з імем Карл, які існаваў дакладна.

Біяграфія Карл Сверкерсан быў супернікам Эрыка IX і кіраваў у Гёталандзе яшчэ падчас яго кіравання. У 1161 г. у бітве пры Эрэбру Карл разбіў Магнуса Хенрыксена.

Пасля смерці Магнуса Карл быў прызнаны каралём усёй Швецыі. Падчас кіравання Карла таксама было заснавана шведскае біскупства, у 1164 годзе першым біскупам стаў Стэфан з кляштара Альвастра.

Увесну 1167 года Карл быў забіты ў Вісінгсё, верагодна, людзьмі Кнута Эрыксана, і быў пахаваны ў кляштары Альвастра.

Сям’я Карл быў у шлюбе з Крысцінай Стыгсдотэр Хвідэ, датчанкай, дачкой Стыга Хвіталедэра, жонка якога была сястрой Вальдэмара Вялікага. Вядомы толькі адзін сын Карла, Сверкер, які стаў каралём Швецыі пасля смерці Кнута Эрыксана.

Спасылкі Карл VII

Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Каралі шведскія