Уладзімір Лукіч Верхавец (, в. Літвінкі, Кобрынскі раён — 23 мая 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лукіча Верхаўца (1931–2003), дзяржаўнага дзеяча, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія Скончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут імя А. С. Пушкіна (1953), ВПШ пры ЦК КПСС (1970). З 1953 года на камсамольскай працы ў Брэсцкай вобласці. З 1962 года 2-і сакратар Столінскага РК КПБ, з 1963 сакратар парткама вытворчага кіравання, 1-ы сакратар РК КПБ у Драгічыне. З 1970 года 1-ы сакратар Кобрынскага РК КПБ, сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1980 старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі.

З 1993 года правацаў метадыстам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1990).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі «Знак пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медаляміЯны кіравалі горадам і раёнам.

Спасылкі

Верховец Владимир Лукич 23 мая 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лукіча Верхаўца (1931—2003), дзяржаўнага дзеяча, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь // Краязнаўства Берасцейшыны

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Сакратары Брэсцкага абкама КПБ Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне