Рададэндран жоўты, Азалія пантыйская (Rhododendron luteum) — кветкавая расліна роду сямейства .

Апісанне Лістападны куст вышынёй да 2 і больш метраў. Лісце чаргаванае, падоўжна-ланцэтнае, на кароткіх чаранках, па жылках рассеяна-валасістае, а па краях шчацініста-раснітчатае. Кветкі буйныя, аранжавыя або жоўтыя, з вельмі моцным пахам, сабраны на канцах галінак у малакветкавыя парасонападобныя шчыткі. Чашачка 5-раздзельная, рана ападае. Плод — падоўжная, пры выспяванні сухая карычневая каробачка. Расліна ядавітая.

Пашырэнне Старажытнаміжземнаморскі рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Каўказ, Малая Азія (Пантыйскі хрыбет). У Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой валынскага фрагмента арэала. Месцы росту: сасновыя і саснова-шыракалістыя лясы, пераважна на пераходных палосах паміж чарнічным і багуновым тыпамі лесу, узлескі, ускрайкі сфагнавых балот. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часта ўтварае густы падлесак.

Асаблівасці біялогіі Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт, эўтроф. Расце на ўзлесках і палянах, верхавых (сфагнавых) балотах, камяністых россыпах, у горных хмызняках, парках, садах, каля дарог. Цвіце ў маі — пачатку чэрвеня, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне Дэкаратыўная, тэхнічная (лісце выкарыстоўваюць для дублення скур), лекавая расліна.

Гл. таксама Вятчынскае месцазнаходжанне рададэндрану жоўтага

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Rhododendron L. — Рододендрон, Азалия // Определитель высших растений Беларуси / Под ред. Парфёнова В. И. — Минск: Дизайн Про, 1999. — С. 125. — 472 с: ил. — 1000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.

Спасылкі

Виды растений и грибов, имеющих статус охраны РБ // Дзяржаўны кадастр расліннага свету Рэспублікі Беларусь Постановление Ьинистерства природных ресурсов и ихраны окружающей среды Республики Беларусь 9 июня 2014 г. № 26 Об установлении списков редких и находящихсяпод угрозой исчезновения на территории Республики Беларусь видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь

Катэгорыя:Верасовыя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1830 годзе