Аляксандр Ярэміч ( — ) — урач, грамадскі дзеяч, мецэнат. Знаёмы Янкі КупалыЯнка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ярэміч». — C. 701..
Жыццяпіс Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1904 годзе. Доктар медыцынскых навук (1913). Працаваў хірургам у шпіталях Пецярбурга, Томска, Благавешчанска, на Ленскіх залатых прыісках у Сібіры. Удзельнік культурна-грамадскага руху беларусаў у Пецярбургу. У 1916—1917 гадах — член Пецярбургскага камітэта Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Садзейнічаў адкрыццю дзіцячых ясляў, школаў для дзяцей уцекачоў. Пазней працаваў у Хабараўскім краі.
Аляксандр Ярэміч і Янка Купала Пазнаёміўся з Я. Купалам у 1910 годзе. У 1913 годзе за ўласныя сродкі выдаў зборнік Я. Купалы «Шляхам жыцця». Купала адрасаваў А. Ярэмічу на зборніку сваё прысвячэнне: «Шчыра паважанаму доктару А. П. Ярэмічу гэту кніжку пасвячаю. Аўтар».
Алесь Пашкевіч гэтак апісвае абставіны гэта падзеі ў сваім рамане-біяграфіі «Круг»:
Літаратура Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ярэміч» / Аўтар — А. С. Ліс. — C.701 Есакоў А. Выдавец купалавых твораў / Полымя. — Мн., 1969. — № 6. Родчанка Р. Паплечнікі Альгерда Абуховіча / Літаратура і мастацтва. — Мн., 1967. — 4 красавіка. Пашкевіч А. Круг: раман-біяграфія / Дзеяслоў. — Мн., 2004. — № 12.
Спасылкі Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч / Аўтар — Тодар Кулеша / Glusk Online
Катэгорыя:Асобы, звязаныя з Янкам Купалам Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук