Селядцо́ва — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Селядцова, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Задзежжа.

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 3,75 км². Катлавіна Селядцова рэшткавага тыпу, размешчана ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 6—10 м. Берагавая лінія ўтварае ў паўднёвай частцы возера вузкі заліў.

Возера бяссцёкавае.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Свольны