Геранёны () — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Геранёнскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны захад ад Іўя, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, шашой злучаны з Іўем.

Назва У XV i XVI стагоддзі выкарыстоўваліся формы тыпу Gieranoyny, У Кгереноинех, Geranoyny (у Літоўскай Метрыцы, у панегірыку Альберту Гаштольду). Гэта адпавядае ўжыванай літоўскай форме Geranainys.

Фіксаваліся горадзенскія прозвішчы Гераневіч, Герановіч, было троцкае Геран.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSJ-7?i=1015&cat=1046002https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-N3JS-C?i=109&cat=1046002https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-JS6P-T?i=551&cat=2317996 Ёсць латышскае Geranshttps://uzvardi.lv/surname/826332.

Гісторыя Першапачаткова Геранёнамі называліся некалькі размешчаных паблізу вёсак — існавалі Манівідавы Геранёны (цяперашнія Суботнікі), Жыгімонтавы Геранёны (цяпер Зыгмунцішкі) і Гаштольдаўскія, альбо Мураваныя, Геранёны, за якімі ўрэшце і засталася назва. Згадку аб тым, што ў 1411 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч фундаваў у Геранёнах касцёлKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wilenskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Kraków, 1948. Дакумент № 56, сучасныя даследчыкі звязваюць звычайна не з Мураванымі Геранёнамі, а з Зыгмунцішкамі.

У 1433 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падараваў двор Геранёны Яну Гаштольду. Каля 1458 года тут пабудаваны касцёл. На мяжы XV—XVI стагоддзяў ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі Альбрэхт Гаштольд пабудаваў Геранёнскі замак, а ў 1519 годзе — Мікалаеўскі касцёл. У 1520 годзе мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пасля смерці Станіслава Гаштольда Геранёны — уласнасць вялікіх князёў літоўскіх. У 1575 годзе, у час «бескаралеўя», тут адбылося некалькі з’ездаў шляхты. У XVII—XVIII стагоддзях цэнтр староства, у 1625 годзе заснаваны шпіталь. У 1670 годзе гетман вялікі літоўскі Міхал Пац запісаў Геранёны на ўтрыманне літоўскай артылерыі і віленскага арсенала. У XVIII стагоддзі старостамі геранёнскімі былі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія. У першай палове XVIII стагоддзя ў Геранёнах некаторы час знаходзілася рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730—1738 гадах дзейнічала школа. Пры каралю Аўгусце III (1733—1763) Геранёны атрымалі магдэбургскае права (паводле іншых крыніц, у 1630-я гады), мелі герб «Няўдзячнае сэрца» (з 1792 года, у зялёным полі пранізанае мячом сэрца).

З 1795 года ў Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. Уласнасць Корвін-Мілеўскіх. У 1880-я гады 243 жыхары, 27 двароў, касцёл, багадзельня, бровар, карчма. У пачатку XX стагоддзя 316 жыхароў. У маёнтку багатая калекцыя твораў мастацтва. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1918 гадах акупіраваны германскім войскам, у 1919—1920 гадах займаліся Чырвонай арміяй, польскім войскам. У 1920—1922 гадах у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у Польскай Рэспубліцы, у Ашмянскім павеце.

З 1939 года ў БССР, у Іўеўскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У 1941—1944 гадах акупіраваны нацысцкім войскам. З 15 мая 1963 года па 6 жніўня 1979 года ў Жылеўскім сельсавецеРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. У 1993 годзе 1201 жыхар, 403 двары.

Насельніцтва 1940 год — 312 чал. 1970 год — 397 чал. 1999 год — 1396 чал. 2015 год — 1404 чал.

Гаспадарка Цэнтр сельгаспрадпрыемства «Ніва». Сярэдняя школа, Дом культуры, магазіны.

Культура

Нематэрыяльная спадчына

Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці — .

Славутасці

Гарадзішча перыяду позняга Сярэднявечча (XV—XVII стст.) — Замак Гаштольдаў (XV—XVI стст.; руіны) — Капліца прыдарожная (XIX ст.) Касцёл Святога Мікалая (1529) — Фальварак Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)

Страчаная спадчына Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.) Царква

Вядомыя асобы Уладзімір Аляксандравіч Баум (1922—2018) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Ігнат Оскаравіч Корвін-Мілеўскі (1846—1926) — беларускі грамадскі дзеяч. Уладзімір Міхайлавіч Малец (нар. 1955) — беларускі палітык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury’s Corner. Касцёл у Геранёнах

Катэгорыя:Геранёнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства