Ма́стэрс 2013 (, таксама вядомы як Betfair Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 студзеня 2013 года ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2012/2013. Турнір стаў 39-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія «Betfair» упершыню спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £, з якіх £ (на £ больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз Мастэрс 2013 стаў самым высокім на турніры з 2003 года.

У турніры прыняло ўдзел 16 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Яны ўсе гулялі на выбыванне пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу. Замест Стывена Лі (дзявятага нумара рэйтынгу), які быў адхілены ад удзелу ў прафесійных турнірах у сувязі з расследаваннем справы аб падазроных стаўках, у турніры ўдзельнічаў Марк Дэвіс, які займаў 17-ы радок у рэйтынгу. Усе паядынкі турніру гуляліся за адным сталом на арэне Аляксандра-палаца.

Чатырохразовы пераможца Мастэрс Роні О’Саліван упершыню з 1993 года не прымаў удзел на турніры. На стадыі 1/4 фіналу другі нумар сусветнага рэйтынгу Джад Трамп атрымаў разгром з лікам 6:1 ад шатландца Грэма Дота, які ўпершыню ў сваёй кар’еры дайшоў да паўфіналу Мастэрс, але саступіў там лідару рэйтынгу Марку Сэлбі з лікам 5:6. У другім паўфінале гулялі абодва фіналісты леташняга розыгрышу Ніл Робертсан і Шон Мёрфі, і аўстраліец, які перайграў Мёрфі ў фінале 2012 года з лікам 10:6, зноў атрымаў перамогу над праціўнікам (6:2), і ў другі раз запар выйшаў у фінал лонданскага запрашальнага спаборніцтва. Найвышэйшую серыю на Мастэрс 2013, 138 ачкоў, выканаў Марк Ален у чвэрцьфінальным паядынку супраць Ніла Робертсона.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які перамог на шляху да тытула Сцюарта Бінэма (6:5), выйграўшы 5 фрэймаў запар пасля ліку 1:5 на карысць апанента, двухразовага пераможцу Мастэрс Марка Уільямса (6:1), Грэма Дота (6:5) у паўфінальным паядынку, які доўжыўся больш за чатыры з паловай гадзіны, і Ніла Робертсана ў фінальным матчы з лікам 10:6. Такім чынам, Ніл Робертсан упершыню прайграў матч у Аляксандра-палацы, спыніўшы сваю пераможную серыю на гэтай арэне, якая дасягнула 7 матчаў. Сэлбі, які выйграваў на гэтым спаборніцтве ў 2008 і 2010 гадах, у трэці раз перамог на турніры і стаў шостым снукерыстам у гісторыі, які выйграў Мастэрс больш за два разы, пасля Кліфа Торбурна, Стывена Хендры, Стыва Дэвіса, Пола Хантэра і Роні О’Салівана. Перамогшы на Мастэрс, Марк Сэлбі выйграў другі тытул «Трайной кароны» запар (да гэтага ён атрымаў перамогу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў снежні 2012 года), што адбылося ўпершыню з сезона 2002/2003, калі валіец Марк Уільямс выйграў усе турніры «Трайной кароны». Гэтая перамога стала чацвёртым прафесійным тытулам Сэлбі ў сезоне 2012/2013 і адзінаццатым у кар’еры.

Турнір

Мастэрс 2013 года стаў 39-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2012/2013.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы

У 2013 годзе спонсарам турніру Мастэрс упершыню стала біржа ставак Betfair. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2012 годам, склаўшы £500,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,111,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£637,500), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£600,000), перавысілі суму ў £500,000 у сезоне 2012/2013.

Першы прыз турніру вырас у параўнанні з леташнім спаборніцтвам на £25,000 і склаў £175,000, стаўшы найвышэйшым першым прызам Мастэрс з 2003 года. Для параўнання, першыя прызы чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 і International Championship 2012 склалі па £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2013 года, які склаў £250,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2012/2013.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£175,000Фіналіст£85,000Паўфіналісты£40,000Чвэрцьфіналісты£20,0001/8 фіналу£9,000Вышэйшы брэйк£8,000 Агульны прызавы фонд £500,000

Фармат турніру

На Мастэрс 2013 прыняло ўдзел 16 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны 1/8 фіналу 13—16 студзеня 11 6 1/4 фіналу 17—18 студзеня 11 6 1/2 фіналу 19 студзеня 11 6 Фінал 20 студзеня 19 10

Удзельнікі

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 5 лістапада 2012 года (пасля International Championship 2012 года). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён Ніл Робертсан, другі — павінен быў атрымаць дзеючы чэмпіён свету Роні О’Саліван, які не ўваходзіў у топ-16, але ён адмовіўся прымаць удзел у турніры. Апроч таго, дзявяты нумар сусветнага рэйтынгу, Стывен Лі, быў адхілены ад удзелу ў прафесійных турнірах у сувязі з расследаваннем справы аб падазроных стаўках, у выніку чаго на найбуйнейшае запрашальнае спаборніцтва патрапіў Марк Дэвіс, які займаў семнаццаты радок у рэйтынгу.

Прапусціўшы спаборніцтва, Роні О’Саліван перапыніў шэраг сваіх выступаў на Мастэрс, які доўжыўся з 1994 года, калі ён саступіў ва ўайлдкард раўндзе. За 19 выступаў запар О'Саліван чатыры разы станавіўся пераможцам (саступаючы па колькасці толькі Стывену Хендры) і пяць разоў прайграваў у фінальных матчах.

Шатландскі снукерыст Джон Хігінс у 19-ы раз патрапіў на Мастэрс, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2013 года. Марк Уільямс прымаў удзел на Мастэрс у 17-ы раз. Грэм Дот і Мэцью Стывенс удзельнічалі на гэтым турніры ў 11-ы раз.

Двухразовы пераможца Мастэрс Джон Хігінс прымаў удзел у 19-м розыгрышы турніру запар, паўтарыўшы дасягненне Роні О’Салівана, які ўдзельнічаў на дзевятнаццаці турнірах запар з 1994 па 2012 год. Больш за 19 разоў запар на Мастэрс удзельнічалі толькі Стыў Дэвіс (20: 1981—2000), Стывен Хендры (23: 1989—2011) і рэкардсмен па гэтым паказчыку Джымі Уайт (26: 1982—2007).

У 2013 годзе на Мастэрс, на якім да гэтага прымалі ўдзел усяго 82 снукерысты з самога заснавання, дэбютантаў не было. Рыкі Уолдэн і Марк Дэвіс патрапілі на турнір у другі раз.

З 16 удзельнікаў першынства да гэтага тытул атрымлівалі 6 гульцоў. Марк Сэлбі (2008, 2010), Джон Хігінс (1999, 2006) і Марк Уільямс (1998, 2003) перамагалі на Мастэрс па два разы. Дзеючы пераможца Ніл Робертсан (2012), Дзін Цзюньхуэй (2011) і Мэцью Стывенс (2000) выйгравалі гэты турнір па аднаму разу.

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2013 года стаў 40-гадовы Марк Дэвіс. Марку Уільямсу і Джону Хігінсу падчас турніру было па 37 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2013 года, стаў 23-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 25 гадоў, Марку Алену — 26.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх розыгрышах Мастэрс.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру

У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 7 студзеня 2013 пасля 6-га этапу еўрапейскага туру. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 5 лістапада 2012 пасля турніру International Championship. Ігрок Дэбют Найлепшы вынік 1 5 Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 7 13 7 6 53,8% 126 66 60 52,4% 45 12 140 2,8 10,5 235,000 2 2 Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 36 19 17 52,8% 14 4 140 2,57 9 33,500 3 1 Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010) 5 15 12 3 80% 168 94 74 56% 71 18 141 2,37 9,33 410,000 4 3 Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 18 38 22 16 57,9% 365 194 171 53,2% 114 18 140 3,2 20,3 667,000 5 4 Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Фінал (2012) 8 16 8 8 50% 157 81 76 51,6% 58 12 139 2,71 13,1 184,000 6 7 Марк Уільямс 21.03.1975 1995 Перамога (1998, 2003) 16 37 23 14 62,2% 363 202 161 55,6% 104 19 133 3,49 19,1 690,500 7 6 13.03.1981 2005 8 15 7 8 46,7% 139 67 72 48,2% 38 11 142 3,66 12,6 156,000 8 9 Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011) 4 9 5 4 55,6% 87 47 40 54% 31 4 124 2,81 21,8 77,000 9 10 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006, 2012) 3 4 1 3 25% 40 18 22 45% 6 0 73 6,67 — 27,000 10 8 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 8 20 13 7 65% 189 104 85 55% 82 17 147 2,3 11,1 297,500 11 13 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/8 фіналу (2009) 1 2 1 1 50% 19 11 8 57,9% 6 0 94 3,17 — 14,000 12 12 Грэм Дот 12.05.1977 2002 10 14 4 10 28,6% 134 60 74 44,8% 31 5 116 4,32 26,8 150,250 13 15 Мэцью Стывенс 11.19.1977 1996 Перамога (2000) 10 15 6 9 40% 148 75 73 50,7% 44 7 122 3,36 21,1 288,250 14 14 Алістэр Картэр 25.07.1979 2000 1/4 фіналу (2009) 7 10 3 7 30% 87 35 52 40,2% 21 3 130 4,14 29 100,000 15 17 Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007) 2 2 0 2 0% 17 5 12 29,4% 3 0 87 5,67 — 14,000 16 16 Марк Дэвіс 12.08.1972 2003 Уайлдкард раўнд (2003) 1 1 0 1 0% 11 5 6 45,5% 3 2 107 3,67 5,5 12,000

Рэферы

На матчах Мастэрс 2013 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Суддзёй фінальнага паядынку быў абраны Тэры Камільеры з Мальты, які ўпершыню абслугоўваў матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва, а таксама ўпершыню працаваў на фінальным матчы турніру Трайной кароны. Камільеры стаў прафесійным рэферы ў 2001 годзе, а ў 2006 годзе дэбютаваў у Крусібле ў матчы перашага круга паміж Джонам Хігінсам і Маркам Сэлбі. У агульнай колькасці абслугоўваў пяць чвэрцьфінальных матчаў чэмпіянатаў свету і чатыры паўфінальных паядынкі чэмпіянатаў Вялікабрытаніі, а таксама працаваў на трох рэйтынгавых фіналах на кубку Мальты 2007, Шанхай Мастэрс 2008 і адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2012.

Апроч яго, яшчэ адным дэбютантам турніру Мастэрс сярод рэферы стаў 54-гадовы шатландскі суддзя Леа Скальян. Ён абслугоўваў свой першы прафесійны матч у 1999 годзе, а ў 2001 адбыўся яго дэбют на ТБ-матчах падчас турніру Scottish Masters. У 2010 годзе Скальян упершыню працаваў на чэмпіянаце свету, у 2011 абслугоўваў свой свой першы рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Кітая, а пазней яшчэ два фінальных паядынкі на рэйтынгавым узроўні — на World Open 2012 і чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2012.

Трэцім рэферы турніру стаў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных судзей у свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах.

Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама іх даты нараджэння і матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў Тэры Камільеры 19.01.1974 Фінал, 2 чвэрцьфіналы і 2 матчы 1/8 фіналу Леа Скальян 10.04.1958 Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу Ян Вярхаас 05.10.1966 Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў