Грэйс Ганна Гудх’ю Кулідж ( — ) — жонка Прэзідэнта Кальвіна Куліджа і Першая лэдзі ЗША з 1923 па 1929.

Нарадзілася ў Берлінгтане, штат Вермонт, у сям’і Эндру Ісаклера Гудх’ю (1848—1923), інжынер-механіка і інспектара параходаў, і Леміры Барэт Гудх’ю (1849—1929). У 1902 Грэйс скончыла Вермонтскі ўніверсітэт, дзе яна была заснавальнікам і кіраўніком жаночага клуба «Пі-Бэта-Фі». Затым яна далучылася да факультэту «Школы Кларка для глуханямых» у Нортгемптане, Масачусетс, як інструктар чытання па вуснах.

Катэгорыя:Першыя лэдзі ЗША