Інд ( Sênggê Zangbo, Yìndù Hé, , Sindh, Abāsin, Sindhu, ) — буйная рака ў Паўднёвай Азіі, бярэ пачатак на тэрыторыі Кітая ў Гімалаях і працякае большай часткай па тэрыторыі паўночна-заходняй Індыі і Пакістана. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор’і, вусце — на поўначы Аравійскага мора, недалёка ад горада Карачы. Даўжыня Інда — 3180 км, плошча басейна — 960 800 км²
Геаграфія
Выток і верхняе цячэнне Выток ракі знаходзіцца на вышыні каля 5300 мІнд на slovari.yandex.ru (5182 м па ГеаслоўнікуСлоўнік сучасных геаграфічных назваў — Інд і 5500 м паводле БрытанікіIndus River — Britannica Online Encyclopedia) на паўднёвым захадзе Тыбецкага нагор’я, на паўночным схіле гары Гарынг-бочы (хрыбет Кайлаш), прыкладна за 40 км на поўнач ад возера Манасаравар. Пад назвай Сіндху цячэ да зліцця з ракой Гар-Дзангбо каля вёскі Ларгмар, дзе атрымлівае назву Інд.
Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горы Каракарума, прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясніны. Мяжу паміж Тыбецкім аўтаномным раёнам і індыйскім штатам Джаму і Кашмір Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пункта Дэмчок. Пасля працяглага горнага вучастка рака выходзіць у даліну, дзе размешчаны старажытны горад Лех — сталіца гістарычнай вобласці Ладакх. Недалёка ад Леха ў Інд ўліваецца рака Занскар, пасля чаго ля горада Тынгмасганг рака зноў сыходзіць у цясніну і цячэ да прыгранічнага паселішча Баталік.
Пасля перасячэння мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскімі Паўночнымі тэрыторыямі ў Інд упадае рака Шынга. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадае рака Шаёк. У Скарду (галоўнага горада Балцістана) у Інд справа ўпадае рака Шыгар, якая жывіцца найбуйнейшымі ледавікамі Біяфо і Балтора. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў піку Харамош, пасля чаго зліваецца з ракой Гілгіт (таксама справа) ля горада Бунджы і паварочвае на паўднёвы захад, прарываючыся паміж адгор’ямі Гімалаяў і Гіндукуша. Адсюль па беразе Інда цягнецца Каракарумская шаша. Амаль адразу пасля зліцця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракі Астор і працякае ў падножжаў гары Нанга Парбат, якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміра і ўцякае на тэрыторыю Пакістана.
У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор’і, дзе ў 1977 годзе была пабудавана дамба Тарбела. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток Кабула (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі Сулейманавых гор і Салянага хрыбта і затым выходзіць на Інда-Гангскую раўніну.
Раўнінны ўчастак Зліўшыся з ракой Саан і выйшаўшы на раўніны Пенджаба ля горада Даудхейль, Інд дзеліцца на некалькі пратокаў. Рака і спадарожныя ёй каналы працякаюць праз гарады Міянвалі і Дэра-Ісмаіл-Хан. У Катаду пабудавана плаціна Таўнс. Прайшоўшы праз Дэра-Газы-Хан, Інд прымае воды самага вялікага прытоку — Панджнад, пасля чаго шырыня ракі павялічваецца з 400—500 м да 1—2 км. У горадзе Сукур (правінцыя Сінд) ад Інду аддзяляецца адтока Нара (Усходняя Нара), але мора дасягае толькі ў разводдзе, хоць у старажытнасці, відаць, адтока служыла галоўным рэчышчам. У ніжнім цячэнні Інд перасякае заходнюю ўскраіну пустыні Тар. Прайшоўшы па раўніне звыш 1800 км, упадае ў Аравійскае мора.
Рака нясе вялікую колькасць наносаў, таму ейнае рэчышча прыпаднятае над пясчанай раўнінай. На значным працягу рэчышча ракі абвалаванае для абароны прылеглых тэрыторый ад паводак, якія часам здараюцца. У 1947 і 1958 гадах паводкай былі знішчаны вялікія плошчы, паводка 2010 года таксама нанесла вялікую шкоду краіне. Часам моцныя паводкі прымушаюць раку мяняць сваё рэчышча.
Дэльта
У Хайдарабадзе, размешчаным за 150 км ад мора, пачынаецца дэльта Інда, якая мае плошчу 30 тыс. км² і даўжыню марскога берага 250 км. Рака дзеліцца на 11 асноўных адтокаў, поўны ж лік пратокаў ў дэльце Інду дакладна вызначыць немагчыма, таму як кожнае разводдзе змяняе ўвесь існы малюнак. На працягу ХХ стагоддзя галоўнае рэчышча шмат разоў змяняла месца. У цяперашні час асноўнае рэчышча ракі завецца Гаджамро, яна ўпадае ў мора ў пункце з каардынатамі 24° 6' п. шыр. і 67° 22' у.д. Прыбярэжная паласа глыбінёй ад 8 да 30 км заліваецца пры прыліве.
Гідраграфія
Водны рэжым
На горным участку Інд жывіцца ў асноўным за кошт раставання снегу і ледавікоў, дзе сцёк складае каля 220 км³/год, пры сярэднім расходзе вады каля 7000 м³/с. Расход мінімальны ў зімовыя месяцы, а з сакавіка па чэрвень вада падымаецца. У ніжняй частцы басейна рака папаўняецца водамі ад мусонных дажджоў, што прыводзіць да вяснова-летняй паводкі (сакавік—верасень). У гэты перыяд вада падымаецца на 10—15 м у гарох, 5—7 м у раўнінай частцы. У перыяд высокай вады (ліпень—верасень) рэчышча ракі на пойменных участках дасягае 5—7 км у шырыню (у раёне горада Дэра-Ісмаіл-Хан шырыня даходзіць да 20—22 км).
Сярэдні расход вады ў Хайдарабадзе 3850 м³/с, але ў шматводныя гады гэты паказчык можа дасягаць 30 тыс. м³/с. Пасля выхаду на раўніну Інд губляе ваду праз выпарэнне і прасочванне. У засушлівыя перыяды Інд у ніжнім цячэнні можа перасыхаць і не дасягаць Аравійскага мора.
{| width="520" cellpadding="10" align="center" ! Сярэднія штомесячныя расходы вады (у м³/с), вызначаныя на гідрапосце Сукур за перыяд 1937—1970 гг.Unesco — Le bassin de l’Indus — Station: Sukkur '|- | </center>
Існуюць сведчанні, якія даказваюць, што з часоў культуры Махенджа-Дара Інд некалькі разоў змяняў становішча свайго рэчышча ніжэй паўднёвага Пенджаба. У раёне гарадоў Рохры і Сукур рака заціснутая паміж вапняковымі ўцёсамі, а ніжэй на поўдзень рэчышча ракі перамясцілася на захад, асабліва дэльта. За апошнія сем стагоддзяў у верхняй частцы Сінду Інд перамясціўся на 15—30 км на захад.
Спіс прытокаў Буйнейшыя з прытокаў: Назва Вышыня, м Каардынаты пункту ўпадзенняСенге-Дзангбо і Гар-Дзангбо4144Ханле4053Занскар3050Сангелума-Чу2783Шынго2580Шайок2258Шыгар2180ГілгітАстор Кандын789Чаурудара725Хан-КхварКабулХароКахат-ТойСаан211КурамПанджнад
Геалогія
Рака Інд жывіць падводны конус вынасу — другое па велічыні адкладавае цела на Зямлі, якое складаецца з блізу 5 млн км³ матэрыялу горных парод, якія Інд вынес у Аравійскае мора за час свайго існавання. Даследаванні адкладаў у сучаснай рацэ паказваюць, што Каракарум — адзін з найважнейшых крыніц матэрыялу, а Гімалаі — другая, адтуль адклады выносяцца ў асноўным праз вялікія рэкі Пенджабу (Раві, Джэлам, Чэнаб і Сатледж). Аналіз адкладаў у Аравійскім моры, праведзены марскімі геолагамі Пітэрам Кліфтам і Джэрсі Блюстайнам, засведчыў, што пяць мільёнаў год таму Інд не быўзлучаны з пералічанамі вышэй рэкамі Пенджабу, і яны цяклі на ўсход да Гангу . Ранейшая праца Пітэра Кліфта паказала, што пясок і адклады з заходняго Тыбету пачалі дасягаціАравійскага мора 45 млн год тому, маючы на ўвазе існаванне у гэтым рэчышчы старажытнага Інда . Дэльта гэтага пра-Інда была знойдзена ў басейне Катаваз на афгана-пакістанскай мяжы.
У регіёне Нангапарбат адбываецца значная эрозія, спрычыненая Індам пасля того, як ён зміяніў рэчышча і стаў працякаць пораз гэтую вобласць .
Клімат Дэльта Інда — адно з найбольш засушлівых месцаў паўвострава Індастан, паколькі, за выняткам горнага ўчастка ў Пакістане, даліна Інда ляжыць у найбольш сухой частцы Індыйскага субкантынента. Раўніны, між тым, атрымліваюць значную колькасць ападкаў ад летняга мусону: паблізу Абатабада сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае прыблізна 1 200 мм, а ля Муры — ад 1 700 мм да 730 мм толькі ў ліпені і верасні. Верхняе цячэнне Інда атрымлівае 10—20 мм ападкаў за зімовыя месяцы з-за паўночна-заходніх вятроў. Вышэй па цячэнні, у Кашміры і паўночных абласцях, вялікая колькасць ападкаў выпадае ў выглядзе снегу, але на ніжніх участках улетку надзвычай суха і спякотна. Тэмпературы на поўначы ў гарах зімой апускаюцца ніжэй за нуль, а ў ліпені сягаюць +38 °C. Рака не замярзае. Адно з найбольш спякотных месцаў на Зямлі — Джэйкабабад, размешчаны на захад ад Інда у верхнім Сіндзе: тэмпература там падымаецца да 49 °CIndus River — Britannica Online Encyclopedia .
Флора і фауна Згадкі пра даліну Інду, з часоў паходу Аляксандра Македонскага ўказваць на маштабнае лясное покрыва ў рэгіёне, якое да пачатку ХХІ стагоддзя значна скарацілася. Валадар Імперыі Вялікіх Маголаў Бабур у сваіх запісах (Бабурнама) піша пра сустрэчы з насарогамі ўздоўж берпгоў ракі. Значнаее абезлесенне і ўмяшанне чалавека ў экалогію гор Шывалік прывяло да прыметнага скарачэння расліннасці і пагаршэння умоў росту. Даліна Інду — засушлівы рэгіён з беднай расліннасцю. Сельская гаспадарка падтымліваецца толькі праз ірыгацыю.
Індскі дэльфін (Platanista gangetica minor) — падвід паўднёваазіяціх дэльфінаў, які сустракаецца толькі ў рацэ Інд, раней вадзіўся і ў яе прытоках. Паводле дадзеных Сусветнага фонду дзікай прыроды, індскія дэльфіны адносяцца да відаў, што знаходзяцца пад найбольшай пагрозай вымірання, бо іх зараз засталося каля 1000 асобін .Tenualosa ilisha — дэлікатэс сярод насельнікаў даліны Інд. Папуляцыя рыбы ў рацэ даволі высокая, гарады Сукур, Тата і Котры — буйныя цэнтры рыбалоўства ў ніжнім цячэнні Інду, а будаўніцтва каналаў толькі пабольшыла ролю рыбалоўства ў эканоміцы.
Дэльта Інда была вызнана аб’ектам аховы навакольнага асяроддзя як адзін з найважнейшых экалагічных рэгіёнаў свету. Тут рака падзяляецца на шмат рукавоў, плыняў і балот і ўпадае ў мора на невялікіх вышынях, праз што тут багата водзіцца марская рыба, у тым ліку марскія ляшчы і крэветкі.
Гісторыя
Палеалітычныя паселішчы былі знойдзены ў Патахары, недалёка ад сталіцы Пакістана Ісламабада, з каменнымі прыладамі саанскай культуры.
Найбуйнейшыя гарады індыйскай цывілізацыі, такія як Харапа і Махенджа-Дарп, датуюцца прыкладна 3300 годам да нашай эры і з’яўляюцца аднымі з найбуйнейшых чалавечых паселішчаў у старажытным свеце. Індская цывілізацыя распасціраецца на тэрыторыі Пакістана і паўночна-заходняй Індыі. Прыбярэжныя паселішчы раскіданыя ад Суткаган Дор у Пакістане і іранскай мяжы да Куча у сучасным Гуджараце, Індыя. Ёсць паселішча цывілізацыі Амудар’я у Шортугаі на поўначы Афганістана, а таксама Аламджырпур на рацэ Хіндон, якая знаходзіцца ўсяго ў 28 км ад Дэлі. На сённяшні дзень выяўлена больш за 1052 паселішчы, у асноўным на участку ракі Гагар-Хакра і яе прытокаў. Сярод паселішчаў — буйныя гарадскія цэнтры Харапа і Махенджа-Дара, а таксама Латхал, Далавіра, Ганерывала і Ракхігархі. Сатледж, цяпер прыток Інда, у эпоху Харапы ўпадаў у раку Гагар-Хакра, у вадазборы, дзе было выяўлена больш паселішчаў Харапы, чым на самой рацэ Інд.
Большасць навукоўцаў лічаць, што паселішчы гандхарскай пахавальнай культуры ранніх індаарыяў квітнелі ў каралеўстве Гандхара з 1700 па 600 год да нашай эры, калі Махенджа-Дара і Харапа былі закінутыя.
Слова «Індыя» паходзіць ад назвы ракі Інд. У старажытныя часы "Ін India, Indies . In Hobson-Jobson: A glossary of colloquial Anglo-Indian words and phrases, and of kindred terms, etymological, historical, geographical and discursive. New ed. edited by William Crooke, B.A. London: J. Murray, 1903
Ніжняя частка басейна Інда ўтварае натуральную мяжу паміж Іранскім нагор’ем і Індыйскім субкантынентам; гэтая тэрыторыя ахоплівае ўсю або частку сучасных пакістанскіх правінцый Белуджыстан, Хайбер-Пахтунхва, Пенджаб і Сінд, і краіны Індыю і Афганістан. Яе перасекла войска Аляксандра Вялікага, але пасля таго, як яго македонцы заваявалі Заходні бераг і далучылі яго да Грэчаскай імперыі, яны вырашылі вярнуцца па рацэ на поўдзень, спыніўшы азіяцкі паход. Пазней раўніны Інда былі пад кантролем Персідскай імперыі, а затым Кушанскага царства. На працягу многіх стагоддзяў мусульманскія войскі Махамеда бен Касіма, Махмуда Газневі, Махамеда Горы, Тамерлана і Бабура часта перапраўляліся праз раку, каб уварвацца ва ўнутраныя раёны Пенджаба або далей на ўсход ці поўдзень.
У міфалогіі і культуры