Бекір Міхайлавіч Смо́льскі (, — , ) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967). Доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1961).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1935). Працаваў у мантажных, праектных і навуковых арганізацыях. З 1938 года ў Чырвонай АрмііПраект «Память народа» . Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 года старшы выкладчык, дацэнт у Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1958 года загадчык лабараторыі Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1959 года намеснік дырэктара, з 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па прамысловай энергетыцы, ачыстцы газавых прамысловых выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсаў пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.
Асноўныя працы Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. — Мн.: Изд-во БГУ, 1957. Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. — Мн.: Наука и техника, 1970 (разам з З. П. Шульманам, В. М. Гарыславец). Нестационарный теплообмен. — Мн.: Наука и техника, 1974. (разам з Л. А. Сяргеевай, У. Л. Сяргеевым). Водород: основные свойства, производство и хранение. — Мн.: ИТМО, 1981 (совм. с Н. М. Пашиной).
Узнагароды Ордэн Аляксандра Неўскага (1944), Ордэн Чырвонай Зоркі (1943), Ордэн Айчыннай вайны II (1943) і I (1945) ступені, медалі.
Літаратура
Смо́льский Бекио Михайлович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 44.
Спасылкі
Смольский Бекир Михайлович // Праект «Память народа» Музейный комплекс «Дорога памяти» Бекір Міхайлавіч Смольскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР