Бружмель ядомы (Lonicera caerulea var. edulis ці Lonicera edulis) — куст з ядомымі пладамі, разнавіднасць біялагічнага віду роду сямейства .

Батанічнае апісанне Лістападны куст да вышынёй 1-1,5 м. Маладыя парасткі тонкія, апушаныя, зялёныя, месцамі з фіялетавым адценнем. Старыя ля аснавання дасягаюць таўшчыні 3 см, кара на іх жаўтлява-бурая, без пуху, адслойваецца вузкімі палоскамі. Крона густая, шарападобная, добра разгалінаваная.

Лісце даўгавата-ланцэтнае з завостранымі вяршынямі, даўжынёй да 7 см, з дыскападобнымі прылісткамі, зрослымі з кароткімі хвосцікамі. Маладое лісце густа апушанае, на старых пух рэдкі або адсутнічае.

Пупышкі бружмелю распускаюцца рана, кветкавыя на 2-5 тыдняў раней, чым вегетатыўныя.

Кветкі двухполыя, жаўтлявыя, дробныя, варонкападобныя, размешчаны па 2-4 у пазухах лісця. Час цвіцення — май — пачатак чэрвеня.

Плады цёмна-блакітныя з шызым васковым налётам, даўжынёй да 2 см, у дыяметры каля 1 см, форма разнастайная: цыліндрычныя, даўгавата-эліптычныя, часам круглявыя. Спеюць у канцы чэрвеня-ліпеня. Мякаць сакавітая, чырвона-фіялетавая, на смак нагадвае буякі.

Насенне дробнае, светла-карычневае, даўжынёй каля 2 мм.

Арэал і экалогія

Расце ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, а таксама ў Карэі і Кітаі. У месцах свайго натуральнага росту бружель ядомы ўтварае вялікія зараснікі ў выглядзе падлеску змяшаных лясоў. Зараснікі часцей за ўсё змяшчаюцца ў сырых месцах горных схілаў, па вырубках, узлесках, берагах і поймах рэк, па ваколіцах тарфянікаў і мохавых балот.

Зімастойкая расліна, расце вельмі марудна.

Ужыванне Плады гэтага бружмеля ядомыя, на смак кісла-салодкія. Іх спажываюць у свежым выглядзе, а таксама робяць варэнне, кампоты, сок. Разам з іншымі ядомымі відамі выкарыстоўваецца ў селекцыі, з мэтай вывядзення больш буйнаплодных і ўраджайных сартоў.

Часам бружмель ядомы вырошчваюць у якасці дэкаратыўнай расліны.

Літаратура

Спасылкі Статья о съедобных видах жимолости на сайте GardenWeb Подробное описание жимолости съедобной и полезные советы по выращиванию

Катэгорыя:Бружмель Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Пладовыя кусты Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Ягадныя культуры Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1845 годзе