Людвік Звяждоўскі, мянушка Тапор () — капітан расійскай арміі, член тайнага таварыства Зыгмунта Серакоўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Нарадзіўся па розных звестках у 1825, 11 снежня 1829, 11 студзеня 1830 года ў Вільні ў сям’і чыноўнікаЛюдвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор» // «Свіслацкія аркушы». У войску з 1845 года. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Санкт-Пецярбургу ў чыне паручніка інжынерных войск. З 1860 годзе на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Да кастрычніка 1862 года ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтр (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў у Польшчы. Пасля быў пераведзены ў Маскву. Падчас паўстання камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губерні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць Горкі. Яго атрад 6 мая 1863 года ўступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне. Сутыкнуўшыся з нядобразычлівасцю і нежаданнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводства, а таксама — кіраўніком кракаўскай дывізіі II-га корпуса. Удзельнік другой бітвы пад мястэчкам Апатаў 21 лютага 1864 годзе.
Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны смерцю на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864, паводле іншых звестак 27 лютага 1864 года.
Памяць Матэрыялы пра Людвіка Звяждоўскага ёсць у экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея і музея гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Крыніцы
Літаратура
Лившиц, В. М. «За нашу і вашу свабоду»(пра Л. Звяждоўскага).В кн.: С Горками и академией связаны судьбой (события, люди и дела). Книга 2. Заметки краеведа — Горки :2016. С. 27-35. ZWIERZDOWSKI, Ludwik // Wielka Encyklopedia Powszechna.Wyd. PWN 1969. T.12. Usa-Ż. Kotarski, Stefan «Opatów w latach 1861—1864». — Opatów,1935. Cieszkowski,Stefan «Pomnik Majora Ludwika Zwierzdowskiego» // «Ziemi Opatowskiej». — 1988. — № 4.
Спасылкі Біяграфія Звяждоўскага на старонках «Wielkiej Encyklopedii Powrzechnej» Жыцяпіс маёра Людвіка «Тапор»-Звяждоўскага, героя бітвы Апатаўскай Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор»// «Свіслацкія аркушы» Ліўшыц, Уладзімір. Адзін з герояў рамана Караткевіча. Паглядзіце на гісторыю кіраўніка горацкіх паўстанцаў у 1863—1864 гадах // https://horki.info/news/13504.html
Катэгорыя:Постаці Горак Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў