Жульен Луі Жафруа (; , Рэн, Францыя — ) — французскі літаратурны крытык.

Біяграфія

Вучыўся спачатку ў Рэне, затым у каледжы Людовіка Вялікага ў Парыжы. Выкладаў рыторыку ў каледжы Мазарыні. Спрабаваў сябе ў якасці драматурга.

Зрабіўся вядомым пасля таго, як пачаў жорстка крытыкаваць Вальтэра, чым нажыў сабе шмат ворагаў. Артыкулы Жафруа былі досыць папулярнымі, але хутка забыліся — яго пяцітомны збор купляўся слаба. Адна з самых вядомых прац крытыка — каментарыі да твораў Расіна.

Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Францыі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя крытыкі Францыі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Францыі