Філі́па Бо́енс () — новазеландскі сцэнарыст і кінапрадзюсар, якая напісала сцэнарыйы для фільмаў Пітэра Джэксана кінасерыі «Уладар пярсцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косці» і фільма, які складаецца з трох частак, «Хобіт», дзе яна пісала сцэнарый сумесна з Пітэрам Джэксанам і Фрэн Уолш.
Яна, Джэксан і Уолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Лепшы адаптаваны сцэнарый» за фільм «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» на 76-ай цырымоніі ўручэння прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама супрадзюсарам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».
Біяграфія Вучоба Некаторы час Боенс была студэнткай Оклендскага ўніверсітэта, скончыўшы яго са ступенню бакалаўра англійскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад універсітэта ў 2006 годзе.
Сям’я У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынс, сыны Калум Гітынс (абодва з акцёрам Полам Гітынсам) і Ісаак Мілер. Калум гуляў Галета ў фільме «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы».
Кар’ера Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенс працавала ў тэатры ў якасці драматурга, настаўніка, прадзюсара і мантажора. Яна таксама правяла час у якасці рэжысёра ў «Новазеландскай гільдыі пісьменнікаў».
Праца над «Уладаром Пярсцёнкаў» Боенс стала фанаткай Толкіна яшчэ дзіцем. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.
Фільмаграфія Сцэнарыст Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі 2001 Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring сцэнарыст 2002 Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы The Lord of the Rings: The Two Towers 2003 Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King 2005 Кінг-Конг King Kong 2009 Мілыя косці The Lovely Bones 2012 Хобіт: Нечаканая вандроўка The Hobbit: An Unexpected Journey 2013 Хобіт: Пустка Смаўга The Hobbit: The Desolation of Smaug Прадзюсар Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі 2005 Кінг-Конг King Kong супрадзюсар 2009 Раён № 9 District 9 Мілыя косці Lovely Bones 2012 Хобіт: Нечаканая вандроўка The Hobbit: An Unexpected Journey 2013 Хобіт: Пустка Смаўга The Hobbit: The Desolation of Smaug
Саўндтрэк Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі 2003 Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King аўтар песень The Edge of Night, The Green Dragon
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Сцэнарысты Новай Зеландыі Катэгорыя:Кінапрадзюсары Новай Зеландыі