Тэадор Львовiч Перэльман (, Мінск — ) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). З 1957 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (з 1967 г. загадчык лабараторыі), адначасова выкладаў у БДУ.
Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, статыстычнай фізіцы. Распрацаваў (разам з А. В. Лыкавым) тэарэтычныя асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ