Рэнтген (сімвал P) — пазасістэмная адзінка экспазіцыйнай дозы радыеактыўнага выпраменьвання. Паказвае здольнасць рэнтгенаўскага альбо гама-выпраменьвання іанізаваць паветра. 1 P — колькасць радыяцыі, неабходная для вызвалення дадатных і адмоўных зарадаў адной электрастатычнай адзінкі зарада (ESU) у 1 см3 сухога паветра пры нармальных умовах (стандартнай тэмпературы і ціску). Гэта адпавядае генерацыі прыкладна 2,083×109 пар іонаўРэнтген // С. 13.

Пераказ у іншыя адзінкі У Міжнароднай сістэме адзінак, 1 Р = 2,57978 · 10−4 Кл/кг (з 1 электрастатычная адзінка ≈ 3.33564 Кл і стандартнай шчыльнасці атмасфернага паветру ~1.293 кг/м³). Да 2006 года, рэнтген быў прыняты да ўжывання з сістэмай СІ, але яго велічыня выражалася ў адзінках СІ, як зарад падзелены на адзінку масы (Кл/кг).

Назва рэнтген паходзіць ад прозвішча нямецкага фізіка Вільгельма Рэнтгена.

Гл. таксама Прыстаўкі для ўтварэння кратных і дробавых адзінак

Спасылкі Other Non-SI units accepted for use with the SI

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:Радыебіялогія