Кі́лі (, маршал.: Kōle) — востраў на поўдні Маршалавых Астравоў, населены выхадцамі з атола Бікіні. Плошча - 6 км². Насельніцтва (2005 г.) - 600 чал.

Востраў уяўляе сабою невялікі падняты каралавы атол без традыцыйнай лагуны. Вышыня да 3 м. Даўжыня — 2,15 км. Найбольшая шырыня - 638 м. Кілі знаходзіцца ў 49 км на паўднёвы захад ад бліжэйшага атола Джалуіт і ў 296 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых астравоў.

Кілі быў адкрыты брытанскімі мараплаўцамі 19 верасня 1797 г.Ships visiting the Marshall Islands (until 1885) Kili Island Населены толькі ў лістападзе 1948 г.everyculture.com выхадцамі з паўночнага атола Бікіні, эвакуяванымі з радзімы ў сувязі з ядзернымі выпрабаваннямі. Штогод 4 сакавікаBIKINI DAY на востраве арганізуецца Дзень Бікіні.

Асноўныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства і земляробства (вырошчваюць какосавую пальму).

Дзейнічае аэрапорт.

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Кілі