Мітрапаліт Павел (свецкае імя: Георгій Васілевіч Панамароў, ; нар. , Караганда, Казахская ССР) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы; мітрапаліт Кацярынадарскі і Кубанскі (з 2020), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (2013—2020).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Вучыўся ў сярэдняй школе. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў слесарам і шафёрам.

У 1973 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1976 годзе. 17 снежня 1977 года прыняў пострыг у Троіца-Сергіевай Лаўры. 5 сакавіка 1978 года пасвечаны ў сан іерадыякана. 6 мая 1978 года пасвечаны ў сан іераманаха.

У 1979 годзе прызначаны рэферэнтам Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага патрыярхата. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У верасні 1981 года накіраваны ў Рускую духоўную місію ў Іерусаліме. З ліпеня 1982 года — намеснік начальніка місіі.

У 1983 годзе ўзведзены ў сан ігумена. У жніўні 1986 узведзены ў сан архімандрыта.

З ліпеня 1986 года — начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. У жніўні 1988 года прызначаны намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра.

Архірэйства Пастановай патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Свяшчэннага сінода РПЦ ад 19 лютага 1992 года прызначаны служыць епіскапам Зарайскім, вікарыем Маскоўскай епархіі, якая кіравала Патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. 21 сакавіка 1992 названы, а 22 сакавіка таго ж года года хіратанісаны ў епіскапа Зарайскага, вікарыя Маскоўскай епархіі, кіраўніка прыходамі Маскоўскага патрыярхату ў ЗША і Канадзе. Хіратанію ў Богаяўленскім кафедральным саборы здзейснілі Свяцейшы Патрыярх Алексій II, мітрапаліты Круціцкі і Каломенскі Ювеналій (Паяркаў), Растоўскі і Новачаркаскі Уладзімір (Сабадан), Пскоўскі і Велікалуцкі Уладзімір (Катляроў), архіепіскап Сонечнагорскі Сергій (Фамін), епіскапы Істрынскі Арсеній (Епіфанаў) і Падольскі Віктар (П'янкоў).

З снежня 1999 года — епіскап Венскі і Аўстрыйскі. З красавіка 2000 года — епіскап Венскі і Будапешцкі.

З 7 мая 2003 года — архіепіскап Разанскі і Касімаўскі. 5 кастрычнікa 2011 года ў сувязі з утварэннем Касімаўскай і Скопінскай епархіі тытул зменены на Разанскі і Міхайлаўскі.

З 6 кастрычніка 2011 года — кіраўнік новастворанай Разанскай мітраполіі, у сувязі з чым 8 кастрычніка ва Успенскім саборы Троіца-Сергіевай лаўры узведзены ў сан мітрапаліта.

На чале Беларускай праваслаўнай царквы 25 снежня 2013 года прызначаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі.

Прызначэнне главой БПЦ чалавека без беларускага грамадзянства і ведаў беларускай мовы было раскрытыкавана шэрагам грамадскіх актывістаў Беларусі. Мітрапаліт паабяцаў атрымаць беларускі пашпарт і заняцца вывучэннем мовы.

16 снежня 2014 года святары Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Патрыяршым Экзархам Паўлам агучылі намер хадайнічаць перад Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Святым Сінодам аб прадастаўленні Беларускай Праваслаўнай Царкве статусу самакіравальнай Царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхата на ўзор Латвіі, Малдовы і Эстоніі, што выклікала бурную рэакцыю ў РасііУ Расіі адрэагавалі на жаданне БПЦ атрымаць самакіраванне. Таксама Павел заклікаў настаяцеляў кантраляваць дзейнасць прадаўцоў царкоўных лавак не толькі з фінансавага боку, але і з боку іх узаемадзеяння з пакупнікамі, забараніў рэалізацыю любой літаратуры, што мае палітычную скіраванасць, у тым ліку антыбеларускую, і змяшчае інфармацыю, якая наўпрост не адносіцца да веравучэння Царквы, яе гісторыі і культуры, ікон не прызнаных Царквой святых, выяў з некананічнай або неправаслаўнымі сюжэтамі, абярэгаў і талісманаўМітрапаліт Павел забараніў прадаваць у царкоўных крамах антыбеларускую літаратуру.

10 жніўня 2020 года Мітрапаліт Павел павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на шостых прэзідэнцкіх выбарахПатриарший Экзарх всея Беларуси поздравил Александра Лукашенко с избранием на пост Президента Республики Беларусь, аднак неўзабаве выбачыўся за заўчаснае віншаваннеМітрапаліт Павел папрасіў прабачэння за заўчаснае віншаванне Лукашэнкі з перамогай на выбарах. 17 жніўня 2020 года ён наведаў людзей, якія пацярпелі ў ходзе пратэстных акцый, якія адбыліся пасля выбараўПатриарший Экзарх навестил людей, пострадавших в ходе протестных акций.

25 жніўня 2020 года Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы прыняў прашэнне Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Паўла аб вызваленні ад пасады мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага. Мітрапаліт Павел быў прызначаны кіраўніком Кубанскай мітраполііМітрапаліт Павел пакінуў Беларусь. Упершыню Беларускую праваслаўную царкву ўзначаліў мітрапаліт-беларус.

Узнагароды

Царкоўныя Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені (двойчы) Ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені (2007) Ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені (2017) Ордэн свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені (2012) Ордэн Алега Разанскага (2012) Ордэн прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх I ступені (Украінская Праваслаўная Царква; 2019). Ордэны Іерусалімскай, Антыяхійскай і Амерыканскай Праваслаўных Цэркваў.

Свецкія Вышэйшая ўзнагарода руху «За захаванне народа» (Расія; 2015). Памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2017). Медаль «Заслужаны Міратворац» (2017).

Спасылкі

Біяграфія на афіцыйным партале Беларускай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Кавалеры ордэна УПЦ прападобнага Нестара Летапісца 2 ступені Катэгорыя:Епіскапы мінскія Катэгорыя:Патрыяршыя Экзархі ўсяе Беларусі Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы